«Аповесць пра Скандэрбега» (загаловак большасці спіскаў — «Повесть о Скандербеге, княжати Албанском, выложена с польские кроники на руское, Мартинова писма Бельского») — помнік рускай і беларускай перакладной літаратуры пачатку XVII стагоддзя. Прысвечана апісанню нацыянальна-вызваленчай барацьбы албанскага народа супраць турэцкага нашэсця ў XV стагоддзі пад кіраўніцтвам Г. Кастрыёці, празванага Скандэрбегам. З'яўляецца пераробкай адпаведнага раздзела з «Хронікі ўсяго свету» (1564) польскага гісторыка М. Бельскага.

Асноўнай крыніцай для яго паслужыла белетрызаваная «Гісторыя жыцця і спраў Скандэрбега» (1508) албанца ў перакладзе Ц. Базыліка на польскую мову (Берасце, 1569). У параўнанні з польскай крыніцай аповесць дэмакратызавана. Захавалася ў 10 спісах, з іх 2 (Пагодзінскі і Міністэрства замежных спраў) з выразнымі беларускамоўнымі асаблівасцямі. Служыла пазнанню гераічнага мінулага балканскіх народаў, выхаванню ў чытачоў патрыятычных пачуццяў.

Літаратура Повесть о Скандербеге / Академия наук СССР, Отделение литературы и языка; [Подгот. , ]. — М.—Л.: Издательство Академии наук СССР, 1957. — 244 с., 5 л. ил. — (Литературные памятники) Димитрова А., Предания за исторически лица в българските народни умотворения // Известия на семинара по славенска филология на университета в София. — София, 1948. — С. 510—511. Георги Кастриоти-Скандербег в славянската литература от XV—XVII в. // Георги Кастриоти Скандербег. — София, 1970. — С. 79—100.  Албанія в російській та украïнській літературах XV—XX ст. — Киïв, 1959. — С. 43—111, 258—295, 314—315.  Повесть о народном герое Албании в древнерусской письменности // Известия Академии наук СССР. Отделение литературы и языка. — 1953. — Т. XII. — Вып. 6. — С. 497—509. Чамярыцкі, В. А. «Аповесць пра Скандэрбега» / В. А. Чамярыцкі //  — С. 139.

Катэгорыя:Беларуская літаратура XVII стагоддзя Катэгорыя:Беларуская перакладная літаратура Катэгорыя:Літаратурныя творы на старабеларускай мове