Забойства немаўлят — біблейскае апавяданне аб дзетазабойстве, якое ўчыніў прызначаны рымлянамі Іўдзейскі цар Ірад Вялікі. Паводле Евангелля ад Матфея, Ірад загадаў пакараць смерцю ўсіх дзяцей-хлопчыкаў малодшага ўзросту ў ваколіцах Віфлеема, каб пазбегнуць страты свайго трона ад нованароджанага Цара Іўдзейскага, чыё нараджэнне было абвешчана яму вешчунамі, такім чынам выканалася прароцтва Старога Запавету:
У пераносным значэнні фраза азначае празмерную жорсткасць у адносінах да безабаронных.
Біблейскае апісанне У апісанні Матфея магі з усходу прыходзяць у Іўдзею ў пошуках нованароджанага цара іўдзейскага, таму што «бачылі зорку Яго на ўсходзе». Цар Ірад Вялікі накіроўвае іх у Віфлеем і просіць іх паведаміць яму, хто гэты цар, калі яны знойдуць Яго. Яны знайшлі Ісуса і праславілі Яго, але Анёл сказаў ім, каб яны не ішлі да Ірада, а вярталіся дадому іншым шляхам, што вешчуны і зрабілі.
Забіццё немаўлят знаходзіцца ў Евангеллі ад Матфея 2:16-18, хоць папярэднія вершы ўтвараюць кантэкст:
Святкаванне ў царкве Забітыя немаўляты шануюцца ў хрысціянскіх цэрквах як першыя святыя мучанікі, у праваслаўі іх памяць шануецца 29 снежня (11 студзеня), у каталіцтве 28 снежня.
Спасылкі
Катэгорыя:Новы Запавет Катэгорыя:Нараджэнне Хрыстова Катэгорыя:Хрысціянскія святы Катэгорыя:Зімовыя святы Катэгорыя:Ісус Хрыстос Катэгорыя:Евангелле паводле Матфея