Фёдар Паўлавіч Хахракоў ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (25.09.1944 г., пасмяротна).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Югаўское Кунгурскага раёна Пермскай вобласці. Скончыў сярэднюю школу. З чэрвеня 1941 па сакавік 1943 г. працаваў памочнікам рахункавода ў калгасе. У Чырвоную Армію прызваны ў сакавіку 1943 г. У 1944 г. скончыў Смаленскае артылерыйскае вучылішча (знаходзілася ва эвакуацыі ў горадзе Ірбіт, Свярдлоўская вобласць). Удзельнік баёў на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Камандзір 2-га агнявога ўзвода 3-й батарэі 1071-га знішчальна-процітанкавага палка (4-ы гвардзейскі Кубанскі казачы кавалерыйскі корпус, 1-ы Беларускі фронт) вызначыўся ў баях за вызваленне Брэсцкай вобласці 18—21 ліпеня 1944 г. у баях каля вёскі Відамля Камянецкага раёна ўзвод пад камандаваннем малодшага лейтэнанта Ф. П. Хахракова падбіў 4 танкі праціўніка, знішчыў 6 агнявых кропак. Адважны афіцэр загінуў у баі 21.7.1944 г., прыкрываючы адыход параненых таварышаў.

Ф. П. Хахракоў быў пахаваны на месцы апошняга бою ў вёсцы Відамля, у 1960 г. перапахаваны ў брацкай магіле ў скверы ў гарадскім пасёлку (зараз горад) Камянец Брэсцкай вобласці.

Памяць Імем Героя названа адна з вуліц у Камянцы і Відамлянская сярэдняя школа. Імя Героя насілі піянерская дружына ў Югаўской сярэдняй школе і калгас у Кунгурскім раёне.

Літаратура

Спасылкі

Герои Советского Союза 4-го гвардейского Кубанского кавалерийского казачьего корпуса Дорогами войны: Каменецкий район

Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лейтэнанты СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пермскім краі