Павел Акі́нфіевіч Хахло́ў (; — , Масква) — рускі оперны і канцэртны спявак (барытон), прадстаўнік рускай класічнай школы. Заслужаны артыст Імперскіх тэатраў (1900).

Нарадзіўся на сядзібе паблізу сяла Вусце Спаскага павета Тамбоўскай губерні (зараз у Пензенскай вобласці Расіі). У дзяцінстве вучыўся на фартэпіяна, скрыпцы, гітары. У 1878 годзе скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1873—1875 гг. браў урокі спеваў у Ю. Арнольда, у 1875—7189 гг. вучыўся ў А. Аляксандравай-Кочатавай, у 1880 г. удасканальваў вакальнае мастацтва ў Д. Ранконі, Ф. Варэзі ў МіланеХохлов Павел Акинфиевич // Пружанский А. М. Отечественные певцы. 1750—1917: Словарь. — Изд. 2-е испр. и доп., электронное. — М., 2008. .

У лютым і сакавіку 1879 г. дэбютаваў у Вялікім тэатры(оперы «Фауст» Ш. Гуна і «Трубадур» Д. Вердзі). У Вялікім тэатры П. А Хахлоў выступаў да 1881 і ў 1882—1886, 1889—1900 гг. У 1881 і 1887—1888 гг. саліст Марыінскага тэатра. У 1889 годзе гастраляваў у Празе. Таксама выступаў у Італіі і Францыі. У 1902 годзе даў развітальны бенефіс у Вялікім тэатры (два спектаклі «Яўген Анегін» з удзелам Н. Салінай, Л. Сабінава і Ф. І. Шаляпіна).

У 1900 годзе П. А. Хахлоў вярнуўся на радзіму ў Спаскі павет. Займаўся грамадскай дзейнасцю. У якасці старшыні земскай управы займаўся пытаннямі медыцыны і народнай асветы. У 1915 г. абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы. У 1917 г. П. А. Хахлоў пераехаў у Маскву, працаваў у Рабоча-сялянскай інспекцыі.

Творчасць Рэпертуар П. А. Хахлова налічвае 30 партый. Сярод іх: Анегін («Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага), Дземан («Дземан» А. Р. Рубінштэйна), Жэрмон («Травіята» Д. Вердзі), Ялецкі («Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага), Руслан («Руслан и Людміла» М. І. Глінкі), Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М. П. Мусаргскага), Дон Жуан («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Князь Ігар («Князь Ігар» А. П. Барадзіна) і інш.

Спявак таксама часта выступаў у сімфанічных канцэртах у Маскве, Пецярбургу, Разані, Яраслаўлі, Туле, Тамбове, Смаленску і іншых гарадах Расіі. Выконваў рамансы Глінкі, Чайкоўскага, Шуберта, арыі з опер, рускія народныя песні. Прымаў удзел у дабрачынных канцэртах.

Памяць У доме-музеі П. І. Чайкоўскага ў Кліну захоўваецца альбом з матэрыяламі пра творчасць П. А. Хахлова. Быў выпушчаны паштовы канверт з партрэтам спевака. У 1966 годзе у Політэхнічным музеі ў Маскве былі знойдзены грамафонныя пласцінкі з запісамі рамансаў у выкананні спевака.

Літаратура

Спасылкі Хохлов Павел Акинфиевич // Пружанский А. М. Отечественные певцы. 1750—1917: Словарь. — Изд. 2-е испр. и доп., электронное. — М., 2008.

Хохлов Павел Акинфиевич // Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — Т. 3. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002.