Сан-Амбросіа () — невялікі незаселены вулканічны востраў у Ціхім акіяне. Разам з суседнім востравам Сан-Фелікс уваходзіць у склад архіпелага астравоў Дэсвентурадас, размешчанага ў 850 км ад узбярэжжа Чылі.
Геаграфія Плошча вострава складае каля 2,2 км², даўжыня — 3,5 км, шырыня — да 1,5 км. Найвышэйшы пункт вострава ўзвышаецца над узроўнем мора на 479 м.
Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Чылі Катэгорыя:Вальпараіса