Сітуацыйная камедыя (скарочана — сіткам) — тып камедыі, які паўстаў на радыё. Сёння сіткамы сустракаюцца ў асноўным на тэлебачанні. У сіткамах звыкла гуляюць адны і тыя ж героі, якія выступаюць у адным і тым жа асяроддзі, як, напрыклад, дом ці праца.
Аднымі з першых замежных сіткамаў, якія пачалі дэманстравацца па тэлебачанні ў постсавецкіх краінах, былі: Дзяжурная аптэка (Farmacia de guardia, Іспанія, 1991—1995) Сябры (Friends, ЗША, 1994—2004) Элен і рабяты (Hélène et les Garçons, Францыя, 1992—1994) Алё, алё! (Allo 'Allo!, Вялікабрытанія, 1982—1992) Альф (Alf, ЗША, 1986—1990) Гары і Хендэрсаны (Harry and the Hendersons, ЗША, 1991—1993)
Катэгорыя:Тэлебачанне Катэгорыя:Тэлевізійныя жанры