«Бокача-70» () — італьянскі кінафільм 1962 года. Складаецца з чатырох навел у стылі «Дэкамерона» Джавані Бакача, знятых рэжысёрамі Марыа Манічэлі, Федэрыка Феліні, Лукіна Вісконці і Віторыа дэ Сіка.
Сюжэт Усе навелы злучае агульная тэма — адносіны паміж мужчынам і жанчынай. Кожная навела з’яўляецца асобным скончаным фільмам.
Рэнца і Лучана () Заліхвацкая гісторыя пра безжурботную маладую пару, якая прабівае сабе шлях скрозь галечу і самаўпраўнасць працадаўцаў. Гэтая навела не ўключалася ў фільм пры паказе яго за межамі Італіі.
Рэжысёр — Марыа Манічэлі Сцэнарый — Марыа Манічэлі, Італа Кальвіна, Джавані Арпіна, Сузо Чэкі Д’Аміка. Аператар — Арманда Нануцы Кампазітар — П’еро Уміліяні У ролях: Марыса Салінас — Лучана, Германа Джыліёлі — Рэнца, Суза Чэкі Д’Аміка.
Спакуса доктара Антоніа () Сюррэалістычная гісторыя (да доктара з велізарнага рэкламнага плаката сыходзіць намаляваная там велізарная жанчына, красуня пераследуе яго; у выніку ён у яе ўлюбляецца) пра неабходнась шанаваць прыгажосць, накіраваная супраць клерыкалізму і ханжаскай маралі.
Рэжысёр — Федэрыка Феліні Сцэнарый — Федэрыка Феліні, Эніа Флаяна, Туліа Пінелі, Брунела Рондзі, Гафрэда Парызэ Аператар — Атэла Мартэлі Кампазітар — Ніна Рота У ролях: Аніта Экберг — Аніта, Пэпіна Дэ Філіпа — доктар Антоніа, Антоніа Аква — камендант Папы, Данатэла Дэла Нарэ — Данатэла, Сільвіа Багаліні, Джакама Фурыа.
Праца () Гісторыя арыстакратаў, якія нудзяцца ад гультайства, адзіноты і вырашаюць свае праблемы пошукам задавальненняў (муж) або імкненнем знайсці працу (жонка). Зрэшты, у пэўны момант іх пошукі прыводзяць іх адзін да аднога.
Рэжысёр — Лукіна Вісконці Сцэнарый — Суза Чэкі Д'Аміка, Лукіна Вісконці Аператар — Джузэпэ Ратуна Кампазітар — Ніна Рота У ролях: Ромі Шнайдэр — Пупэ, Томас Міліян — граф Атавіа, Рамала Валі, Амедэа Джырардзі, Паала Стопа — Алькама.
Латарэя () Аповяд пра вясковую красуню, якая імкнецца вырвацца з галечы і глухмені і арганізуе з гэтай мэтай «латарэю».
Рэжысёр — Віторыа дэ Сіка Сцэнар — Чэзарэ Дзаваціні Аператар — Атэла Мартэлі Кампазітар — Арманда Траваёлі У ролях: Сафі Ларэн — Зоя, Луіджы Джуліяні — Гаэтана, Альфіа Віта — Куспет, Нанда Ангеліні, Валянціна Макі.
Катэгорыя:Фільмы Марыа Манічэлі Катэгорыя:Фільмы Федэрыка Феліні Катэгорыя:Фільмы Лукіна Вісконці Катэгорыя:Фільмы Віторыа дэ Сіка Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Федэрыка Феліні