«До́бры, дрэ́нны, злы́» (, ) — фільм Серджа Леонэ, які завяршае «доларавую трылогію» вестэрнаў з Клінтам Іствудам у галоўнай ролі. Гэты фільм стаў не толькі самым вядомым з так званых «спагеці-вестэрнаў», але і эталонам жанру «вестэрн» і застаецца самым маштабным і значным вестэрнам у гісторыі кінематографа. Музыка, створаная Эніа Марыконэ для гэтага фільма, стала сімвалам жанру вестэрн.

Станам на студзень 2024 года фільм займаў 10 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.

Сюжэт Жыццё зводзіць двух непадобных адзін да аднаго паляўнічых на галовы і прымушае аб’яднацца супраць трэцяга ў гонцы за золатам, схаваным у адной з трун на аддаленых могілках.

У ролях

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Фільмы-прыквелы Катэгорыя:Спагеці-вестэрны Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)