Даніэль Карлсан Саландэр (, — ) — шведскі батанік і заолаг, натураліст (прыродазнаўца), адзін з «апосталаў Лінея», удзельнік першага падарожжа Джэймса Кука (1728—1771). Вынаходнік каробкі для захоўвання архіўных дакументаў.
Біяграфія Даніэль Карлсан Саландэр нарадзіўся ў горадзе Пітэа 19 лютага 1733 года.
У 17 гадоў паступіў ва Упсальскі ўніверсітэт, дзе вывучаў батаніку пад кіраўніцтвам вялікага прыродазнаўца Карла Лінея, быў адным з любімых яго вучняў і жыў у яго дома. Саландэр таксама быў студэнтам шведскага вучонага Юхана Готшалька Валерыуса.
У 1760 годзе Саландэр па рэкамендацыі Лінея з’ехаў у Англію. У 1768—1771 годзе Саландэр разам з англійскім батанікам Джозефам Банксам удзельнічаў у першым кругасветным падарожжы Джэймса Кука. Саландэр сумесна з Банксам апісалі тысячы новых відаў раслін і жывёл (у тым ліку насякомых), перш за ўсё з паўднёвай часткі Ціхага акіяна, Аўстраліі і Новай Зеландыі. У 1772 годзе Банкс і Саландэр здзейснілі яшчэ адно сумеснае падарожжа — у Ісландыю.
Саландэр памёр у Лондане 13 мая 1782 года.