Аляскаўскі паўднёва-ўсходні ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Джуна ў штаце Аляска, ЗША.

Агульная характарыстыка Універсітэт з'яўляецца часткай сістэмы Аляскаўскага ўніверсітэта і быў створаны 1 ліпеня 1987 года ў выніку рэструктурызацыі і кансалідацыі былога Аляскаўскага ўніверсітэта ў Джуна, Кетчыканскага грамадскага каледжа і Грамадскага каледжа астравоў (Сітка). Універсітэт акрэдытаваны Паўночна-Заходняй камісіяй ЗША па каледжах і універсітэтах.

Структура школа мастацтваў і навук школа прафесійнай адукацыі школа адукацыі

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Аляска

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Аляскі