Алякса́ндр Вале́р’евіч Хаджа́еў (; нар. , Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі ўрач-псіхіятр. Кандыдат медыцынскіх навук (2014), дацэнтРаспространенность депрессивных расстройств и качество жизни, связанное со здоровьем, у взрослого населения Республики Беларусь (по данным клинико-эпидемиологического исследования 2020—2022 годов) // Вопросы организации и информатизации здравоохранения. № 4 2022 °C. 65. Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (з 2024).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Лепелі. Бацька — Валерый Асімавіч Хаджаеў, працаваў першым намеснікам Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2010Лукашенко дал согласие на назначение первых замминистров культуры, по налогам и сборам, здравоохранения, транспорта и коммуникаций — 2011), затым узначальваў Себежскую раённую бальніцу (Расія), а з 2017 года ўзначальвае ТАА «Пскоў Фарма».

У 2004 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, у 2008 і 2012 гадах — Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі. Мае спецыяльнасці «Лячэбна-прафілактычная справа», «Псіхатэрапія» і «Арганізацыя аховы здароўя».

Пачынаў працоўную дзейнасць з пасады ўрача-стажора ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава. У 2005—2008 гадах там жа працаваў урачом-патолагаанатамам. У 2008—2011 гадах — аспірант па спецыяльнасці «Псіхіятрыя» ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. У 2011—2012 гадах — вядучы лабарант, у 2012—2015 гадах — асістэнт, у 2015—2018 гадах — дацэнт кафедры псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі БелМАПА. У 2014 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Індывідуалізацыя псіхатэрапеўтычнай карэкцыі псіхапаталагічных праяў у цяжарных жанчын з паталагічным прэлімінарным перыядам».

У 2018—2020 гадах — галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2020—2021 — галоўны спецыяліст упраўлення спецыялізаванай медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

З 18 мая 2021 года па 25 студзеня 2024 года — дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя. Адначасова быў галоўным пазаштатным псіхіятрам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

25 студзеня 2024 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Рэспублікі БеларусьЛукашэнка прызначыў новага міністра аховы здароўя.

Зноскі

Катэгорыя:Міністры аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя