Варажбіты́ (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 20 км ад Бярозы, 14,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 годзе ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Каля яе знаходзіўся аднайменны фальварак Зундэля Ляйбовіча.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені-жніўні 1920 была ўстаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, з 1924 года вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 40 будынкаў. У сярэдзіне 1920-х гг. была створана ячэйка КПЗБ, у 1932 годзе 16 яе членаў арыштаваны і напраўлены ў турму.

З 1939 года ў БССР, з 23 чэрвеня 1940 года ў Нарутавіцкім сельсавеце.

У 1941—1944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 4 жыхары, з фронту не вярнуліся 14 воінаў-землякоў.

З 16 ліпеня 1954 года ў Блудзенскім сельсавеце. З 14 красавіка 1964 года ў Асавецкім сельсавецеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061). (з 21 лістапада 1977 Нарутавіцкі).

У 2002 годзе ўваходзіла ў калгас «Кастрычнік». Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нарутавіцкага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» .

Планіроўка Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы з двухбаковай забудовай, выцягнутай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, якую ва ўсходняй частцы перасякае аўтадарога Сялец—Пружаны.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1864 — 53 двары, 344 жыхары, у фальварку — 1 двор, 4 жыхары. XX стагоддзе: 1905 — 267 жыхароў. 1924 — 172 жыхары. 1940 — 72 двары, 417 жыхароў. 1959 — 9 гаспадарак, 40 жыхароў (разам з хутарам Койты). 1970 — 205 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 29 двароў, 55 жыхароў.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Васіль Данілавіч Махновіч — Герой Сацыялістычнай Працы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сялецкі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна