Нару́тавічы (, ) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 18 км на паўночны захад ад Бярозы, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Побач паўднёвай ускраіны паселішча выток ракі Башты.
Назва Ёсць літоўскія прозвішчы Naruta, NarutisLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 301., тапонімы (), ().
Гісторыя У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Побач вёскі былі вёска Крываблоты 1-я і выселак Нарутавічы (Мільковічы), у якім быў піцейны дом. Другі выселак вёскі меў самастойную назву Сендзеўцы. Паблізу вёскі было паселішча Нарутавічы (Гулі), межавала з маёнткам Каты.
З 1915 года занята германскімі войскамі, у 1919 — ліпені 1920 — польскімі, у ліпені 1920 — бальшавіцкімі расійскімі, са жніўня 1920 года зноў польскімі.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Нарутавіцкім сельсавеце. У сельсавеце ў той час дзейнічалі 4 школы, магазін.
У 1941—1944 гадах акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пры абароне і вызваленні тэрыторыі сельсавета загінулі 2 чалавекі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінула 44 жыхары Нарутавіцкага сельсавета.
У 1949 годзе ў навакольных вёсках арганізавана 6 малых калгасаў, якія потым аб’яднаны ў калгас «Ніва» з цэнтрам у Нарутавічах. 16 ліпеня 1954 года Нарутавіцкі сельсавет далучаны да Блудзенскага. Паводле перапісу 1959 года дзейнічаў калгас імя Суворава. З 1964 года ў Асавецкім сельсавецеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)., які 21 лістапада 1977 года перайменаваны ў НарутавіцкіРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557)..
21 лістапада 1983 года далучана вёска Касілавічы. У 1980-я гады вёска — цэнтр калгаса «Кастрычнік».
У 2008 годзе да вёскі далучаны суседнія Крываблоты.
З 17 верасня 2013 года ў складзе Сялецкага сельсавета.
Інфраструктура Дзейнічаюць сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.
Насельніцтва 1897 год — 17 двароў, 119 жыхароў, у выселку Нарутавічы (Мільковічы) — 14 двароў, 87 жыхароў, у выселку Сендзеўцы — 37 двароў, 42 жыхары, у паселішчы Нарутавічы (Гулі) — 22 двары, 113 жыхароў. 1905 год — 389 жыхароў. 1924 год — 13 будынкаў, 74 жыхары. 1940 год — 67 двароў, 360 жыхароў. 1959 год — 13 гаспадарак, 39 жыхароў. 1970 год — 239 жыхароў. 1999 год — 204 двары, 550 жыхароў — С. 193.. 2005 год — 116 двароў, 324 жыхары.
Вядомыя асобы Аляксей Уладзіміравіч Меляшэвіч (1932—2007) — хірург, доктар медыцынскіх навук, прафесарМеляшэвіч, Аляксей Уладзіміравіч (доктар медыцынскіх навук ; 1932—2007) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Крыніцы
Літаратура
— С. 193.
Спасылкі
Катэгорыя:Сялецкі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна