Плехаўшчы́на (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 14 км ад Бярозы, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, дзейнічалі хлебазапасны магазін і піцейны дом.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы (у ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска (пад назвай Плехаўшчызна) у Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР, у 1940 годзе вёска спачатку ў Сялецкім, з 23 чэрвеня 1940 года ў Нарутавіцкім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 10 жыхароў вёскі.
З 1954 года ў Блудзенскім сельсавеце. З 1964 года ў Асавецкім сельсавецеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061). (21 лістапада 1977 сельсавет перайменаваны ў Нарутавіцкі). Паводле перапісу 1970 года — у калгасе «Кастрычнік».
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нарутавіцкага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» .
Планіроўка Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на поўдзень, паралельна якой (у цэнтральнай частцы, з заходняга боку) праходзіць яшчэ адна больш кароткая вуліца.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 101 двор, 662 жыхары. XX стагоддзе: 1905 — 710 жыхароў. 1924 — 27 будынкаў, 123 жыхары. 1940 — 107 двароў, 556 жыхароў. 1959 — 12 гаспадарак, 43 жыхары. 1970 — 322 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 68 двароў, 144 жыхары.
Вядомыя асобы Уладзімір Васільевіч Здановіч (нар. 1956) — беларускі гісторык Аляксандр Мікалаевіч Зінчанка (нар. 1947) — беларускі палітык
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сялецкі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна