Міхнаві́чы. Сустракаецца таксама варыянт Мі́хнавічы, Міхне́вічы (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 22 км ад Бярозы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя У 1864 годзе вёска ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, пазначана пад назвай Міхневічы. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, пазначана пад назвай Міхневічы, дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін.

З 1925 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Нарутавіцкім сельсавеце.

У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 8 жыхароў, на фронце загінулі 11 воінаў-землякоў.

З 1954 года ў Блудзенскім сельсавеце. З 1964 года ў Асавецкім сельсавеце (з 1977 Нарутавіцкі)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. Паводле перапісу 1970 года ў калгасе «Кастрычнік».

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нарутавіцкага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» .

Планіроўка Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на поўдзень. Да яе з усходняга боку прымыкаюць 2 завулкі.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 36 двароў, 266 жыхароў. XX стагоддзе: 1905 — 297 жыхароў. 1924 — 16 будынкаў, 74 жыхары. 1940 — 44 двары, 257 жыхароў. 1959 — 24 гаспадаркі, 88 жыхароў. 1970 — 183 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 25 двароў, 47 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сялецкі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна