Іван Багдашэвіч — арганізатар i кіраўнік Давыд-Гарадоцкага паўстання 1648—50, аднаго з найбольш буйных на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў час антыфеадальнай вайны 1648—1651.

Быў войтам Давыд-Гарадка. У час паўстання выбраны палкоўнікам войска, якое складалася з некалькіх тысяч чалавек. Пад яго кіраўніцтвам паўстанцы больш за 2 гады кантралявалі ўсю тэрыторыю Давыд-Гарадоцкай воласці.

Літаратура

Катэгорыя:Удзельнікі казацка-сялянскай вайны (1648—1651) Катэгорыя:Постаці Давыд-Гарадка