Ба́кшты () — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Бакшты ўваходзяць у склад Васілішкаўскага сельсавета. Размешчаны за 27 км на поўнач ад г. Шчучын, 67 км ад Гродна, 30 км ад чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы.
Да 2013 года Бакшты былі цэнтрам Бакштаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области .
Насельніцтва 1995 год — 436 жыхароў, 170 двароў.
Інфраструктура Дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі.
Вядомыя асобы Цётка (Алаіза Пашкевіч) — беларуская паэтэса, нарадзілася ў 1876 годзе паблізу вёскі, на хутары Пешчына.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Васілішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шчучынскага раёна