Бальценіцкі парк — помнік садова-паркавага мастацтва на Беларусі. Размяшчаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Больцінікі (Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці). Закладзены ў 2-й палове XVIII — пачатку XIX ст.

Плошча каля 10 га. Займае амаль квадратны ў плане ўзгорысты ўчастак, які абмежаваны з поўначы полем, з захаду і ўсходу пасадкамі дрэў, з поўдня старой ліпавай алеяй. У паўночна-ўсходняй частцы парку на самым высокім месцы стаіць сядзібны дом Путкамераў, пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы ў стылі неаготыкі. Адсюль адкрываецца маляўнічы краявід.

Парк пейзажнага тыпу. Яго кампазіцыю фарміруюць асобныя групы дрэў і кустоў, адкрытая прастора паляны, суцэльныя пасадкі. Заходні схіл ад дома да паляны, выцягнутай уздоўж даліны, аформлены дзвюма штучнымі тэрасамі. Вялікае значэнне ў фарміраванні ландшафту курцін маюць экзоты, якіх у парку больш за 60 відаў і форм. Сярод іх унікальныя на Беларусі , , , і яго пурпуровалістая форма, клёны , , , , , , елкі , , , , , і шмат дэкаратыўных кустоў.

Гісторыя парку звязана з імем Адама Міцкевіча, які гасціў у тутэйшым маёнтку па запрашэнню Марылі Верашчакі.

Літаратура

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1986.— 371 с., іл.

Спасылкі

Катэгорыя:Больцінікі Катэгорыя:Паркі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Воранаўскага раёна Катэгорыя:Батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Пейзажныя паркі