Запо́лле (, ) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Запольскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 22 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Бялынічы, за 66 км ад Магілёва, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Друць, каля правага берага ракі Ліпаўка. Каля паўночнай ускраіны вёскі на рацэ сажалка.
Насельніцтва 1997 год — 433 жыхары, 157 двароў.
Памятныя і гістарычныя мясціны
Археалагічныя помнікі: Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзі), размешчаны на заходняй ускраіне в. Заполле — . Селішча перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзі), 0,5 км на захад ад курганнага могільніка — . Гарадзішча ранняга жалезнага веку (на правым беразе ракі Ліпаўка, за 3 км ад вёскі). Каменны крыж, 0,2 км на поўдзень ад могілак — . Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Літаратура — С. 534.
Ліст карты N-35-84. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1979 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Запольскі сельсавет (Бялыніцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бялыніцкага раёна