thumb|Былое дно Аральскага мора, а цяпер пустыня Аралкум, 2004 год Аралку́м (Ара́л + цюркс. кум) — новая пустыня, якая ўтвараецца на месцы імкліва змяншанага ў памерах Аральскага мораState of Environment of the Aral Sea Basin . Пясчана-саланчаковая пустыня ляжыць на тэрыторыі Узбекістана і Казахстана, на паўночна-заходнім краі пустыняў Каракум і Кызылкум.
Водны баланс Аральскага мора быў парушаны з прычыны буйных ірыгацыйных праектаў, распачатых у часы СССР. Пасля будаўніцтва Кокаральскай плаціны ў 2005 годзе Паўночны Арал паступова аднаўляецца, але Паўднёвы Арал высыхае, павялічваючы плошчу Аралкуму.
thumb|Анімаваны малюнак узрастання тэрыторыі Аралкум У выніку апустыньвання біяразнастайнасць рэгіёна зменшылася на 200 відаў раслін і жывёл.Radiation Safety Problems In The Caspian Region Бягучая флора высахлага дна возера пачала развівацца з 1960 года. Яна складаецца з 34 сямействаў раслін з 134 родамі і 300 відамі. Асноўныя прадстаўнікі: Salicornia europaea, Suaeda crassifolia, Tripolium vulgare на сугліністых глебах, а таксама Suaeda acuminata і Atriplex fominii на пясчаных глебах.Walter Wucherer, Primary succession on the dry sea floor of the Aral Sea , University of Bielefeld, Department of Ecology
Аралкум займае плошчу больш за 38 тысяч км² і з'яўляецца магутнаю крыніцай ветравага вынасу.Аралкум наступает. Новая азиатская пустыня Пясчаныя буры выносяць каля 100 млн. тон таксічных соляў і пылу ў год. Дробнадысперсны пыл, які выносіцца з былога дна мора, змяшчае рэшткі мінеральных угнаенняў і пестыцыдаў, якія вымываліся з палёў, што арашаліся. Над пустыняй праходзіць магутны паветраны паток з захаду на ўсход, які забяспечвае хуткае распаўсюджанне аэразолю за межы Цэнтральнай Азіі. Таксічныя рэчавіны з Аралкума былі знойдзены ў крыві пінгвінаў у Антарктыцы, звычайны аральскі пыл — на ледавіках Грэнландыі, у нарвежскіх лясах і палях Беларусі.
Катэгорыя:Аральскае мора Катэгорыя:Пустыні Казахстана Катэгорыя:Пустыні Узбекістана Катэгорыя:Кызылардзінская вобласць Катэгорыя:Каракалпакстан