Лазар Майсеевіч Мар’ясін (; ,  — ) — савецкі гаспадарчы дзеяч, будаўнік.

Біяграфія Паходзіў з сям’і дробнага яўрэйскага гандляра. У маі 1917 быў мабілізаваны ў армію і знаходзіўся на Каўказскім фронце. У 1918-19 вучыўся ў Кіеўскім політехнічным інстытуце. У 1919-20 служыў у Чырвонай Армии ў палітаддзеле 13-ай армии на Паўднёвым фронце. У 1921-25 працаваў у Кіеве на партыйнай і савецкай працы, а ў 1925-29 — у Маскве. У 1929—1933 — начальнік будаўніцтва коксахімічнага камбіната ў Магнітагорску, у 1933-36 — начальник будаўніцтва Уралвагонзавода. Член бюро Свярдлоўскага абкома ВКП (б).

У красавіку 1937 асуджаны Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага Суда СССР да расстрэлу па абвінавачванні ў прыналежнасці да «контррэвалюцыйнай трацкісцкай арганізацыі і актыўнага шкодніцтва». У 1957 Л. М. Мар’ясін рэабілітаваны.

Спасылкі МАРЬЯСИН Лазарь Моисеевич// Уральская Историческая Энциклопедия. Проект компании УралВЭС Их помнят немногие // Магнитогорский металл, 1 августа 2017 года

Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай