Ілля Ісакавіч Бахрах (; , — ) — расійскі вучоны ў галіне спартыўнай медыцыны. Доктар медыцынскіх навук (1981), прафесар (1982). Заслужаны работнік вышэйшай школы Расійскай Федэрацыі (1998).

Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Смаленскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. З 1975 года загадчык кафедры спартыўнай медыцыны, біяхіміі і лячэбнай фізічнай культуры Смаленскага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры.

Навуковыя даследаванні прысвечаны актуальным праблемам фізічнага выхавання і спартыўнага ўдасканалення дзяцей і падлеткаў: нармаванне навучальных, трэніровачных і спаборніцкіх нагрузак; адбор і арыентацыя; марфафункцыянальныя асаблівасці сардэчна-сасудзістай сістэмы. Аўтар 145 навуковых прац, удзельнік шматлікіх міжнародных навуковых канферэнцый.

Літаратура Большая биографическая энциклопедия. — 2009.

Спасылкі Бахрах, Илья Исакович (доктор медицинских наук; род. 1932) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Кафедра спортивной медицины и адаптивной физической культуры // Смаленская дзяржаўная акадэмія фізічнай культуры, спорту і турызму

Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Медыкі Расіі Катэгорыя:Выкладчыкі Смаленскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры, спорту і турызму