Канстанцін Міхайлавіч Со́нцаў (, сяло Соф’іна, Раменскі раён, , Расійская імперыя — ) — расійскі і беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акадэмік УАСГНІЛ (1978, член-карэспандэнт з 1966). Доктар сельскагаспадарчых навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1973).
Біяграфія Скончыў Пушкінскі сельскагаспадарчы інстытут (1938). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950—1955 гадах дырэктар Паўднёва-ўсходняга інстытута жывёлагадоўлі ў Саратаве. З 1958 года загадчык лабараторыі Беларускага НДІ жывёлагадоўлі. З 1964 па 1977 год рэктар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1977 года дырэктар Усесаюзнага НДІ жывёлагадоўлі (Масква).
Навуковая дзейнасць Аўтар прац па пытаннях мінеральнага, бялковага, вітаміннага кармлення жывёлы і тэарэтычных асновах рацыянальнага выкарыстання біялагічна актыўных рэчываў у кармленні жывёлы. Арганізатар прамысловай вытворчасці кармавых дабавак і іх выкарыстання для ўзбагачэння камбікармоў на Беларусі.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Леніна (1971), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966) і іншымі ордэнамі і медалямі.
Асноўныя публікацыі Антибиотики в кормлении сельскохозяйственных животных. — Мн., 1960. Стимуляторы роста сельскохозяйственных животных. — М.: Л., 1963 (у сааўт.). Справочник по кормовым добавкам. — Мн., 1975 (у сааўт.). Производство и использование премиксов. — Л., 1980 (у сааўт.).
Літаратура
Биологи. Биографический справочник.— Киев.: Наукова думка, 1984 с.: ил Солнцев Константин Михайлович. В кн.: Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники — заслуженные деятели науки, заслуженные деятели науки и техники / А. Р. Цыганов, А. С. Чечёткин, В. М. Лившиц. — Горки : БГСХА, 2019. — С. 32—33. — ISBN 978-985-467-917-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Постаці расійскай жывёлагадоўлі