Ігар Сяргеевіч Цітовіч (, горад Горкі, Магілёўская вобласць – ) — беларускі вучоны ў галіне машынабудавання. Член-карэспандэнт АН БССР (1974), доктар тэхнічных навук, прафесар (1970), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1972).

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1940, 1945-1971 гг. выкладчык БПІ (з 1951 загадчык кафедры), адначасова з 1957 г. навуковы кіраўнік Праблемнай аўтамабільнай лабараторыі. У 1971-1985 гг. дырэктар, намеснік дырэктара Інстытута праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР.

Удзельнічаў у распрацоўцы першага беларускага аўтамабіля МАЗ-525, ва ўдасканаленні аўтамабіляў ГАЗ-53, КрАЗ-214, БелАЗ-540, трактароў. Працы па праектаванні асноўных агрэгатаў аўтамабіляў, трактароў і лакаматываў.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Асноўныя публікацыі Расчеты по предельным состояниям валов, шестерен и подшипников автомобиля. – Мн., 1960. Безотказность и долговечность тракторов и сельскохозяйственных машин. – Мн., 1977 (у сааўт.). Кинематика и долговечность подшипников качения машин и приборов. – Мн., 1977 (у сааўт.). Трансмиссии автомобилей. – Мн., 1979 (у сааўт.).

Літаратура Цітовіч Ігар Сяргеевіч //  — С. 120. Цітовіч Ігар Сяргеевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мн., 1981. — Т. 5. — С. 639. Цітовіч Ігар Сяргеевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. — Мн., 1974. — Т. 11. — С. 115.

Спасылкі Ігар Сяргеевіч Цітовіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР