Марыя Ціханаўна Ча́йка (, , Магілёўская вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1991). Доктар біялагічных навук (1978), прафесар (1992).

Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1951 годзе. У 1956—1961 гг. малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. У 1967—1981 гг. старшы навуковы супрацоўнік Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР (з 1973 г. Інстытут фотабіялогіі АН БССР). У 1981—1997 гг. загадвала лабараторыяй Інстытута фотабіялогіі АН Беларусі.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій, 3 вынаходніцтваў. Навуковыя працы па праблемах біясінтэзу хларафілу і біягенезе пігментбялковых комплексаў пластыдных мембран у раслін, ролі адаптацыйнага патэнцыялу фотасінтэтычнага апарату ў экстэнсіўных і інтэнсіўных сартоў злакавых культур.

Асноўныя публікацыі Фоторегуляция биосинтеза хлорофилла в процессе развития хлоропластов / совм. с Г. Е. Савченко // Фоторегуляция метаболизма и морфогенеза растений. — М., 1975. Биосинтез хлорофилла в процессе развития пластид. — Мн.: Наука и техника, 1981. (разам з Г. Я. Саўчанка) Фотосинтетический аппарат и селекция тритикале. — Мн., 1991. (разам з Г. Я. Саўчанка) Биосинтез хлорофилла и биогенез фотосинтетического аппарата. — Мн., 1996.

Крыніцы

Літаратура

Чайка Мария Тихоновна. // Лившиц, В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах. Книга 1. Земляки — учёные. — Горки: 2013. — С. 27.

Спасылкі Памяці вучонага. ЧАЙКА Марыя Ціханаўна // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Марыя Ціханаўна Чайка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ліўшыц Уладзімір. 10 фактаў пра нашу зямлячку Марыю Чайку — вядомую вучонага-біёлага PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы

Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Батанікі СССР