Віталь Георгіевіч Стралко́ў (; г., в. Катэгурт, Дэбескі раён,  — ) — беларускі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1977), прафесар (1977).

Біяграфія Скончыў Усесаюзны сельскагаспадарчы інстытут у 1954 годзе. З 1963 года ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1977—1998 гадах загадчык кафедры кормавытворчасці.

Навуковая дзейнасць Аўтар звыш 95 навуковых прац па па пытаннях рэкультывацыі выпрацаваных тарфянікаў, асаблівасцей і прыёмаў вырошчвання перспектыўных шматгадовых бабовых траў. Кіраўнік распрацоўкі рэсурсазберагальнай тэхналогіі высокапрадукцыйных травастояў.

Сярод апублікаванага: Культура лядвенца рогатого в условиях северо-восточной части Белоруссии / Белорус. науч.-исслед. ин-т земледелия — Жодино: б.и., 1975; Энергосберегающая технология сенокосов и пастбищ // Международный аграрный журнал. 2000. № 9. (разам з К. К. Курыловічам і Ю. В. Алёхінай).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Постаці савецкай сельскай гаспадаркі Катэгорыя:Постаці беларускай сельскай гаспадаркі