Клі́чаў (афіц. транс.: Kličaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Клічаўскага раёна, на р. Ольса. За 91 км ад Магілёва, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Несета на лініі Магілёў—Асіповічы. Насельніцтва — 7 249 чал. (2025)Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (руск.) (3 cакавіка 2025)..

Гісторыя Вядомы з 1592 года як вёска Клі́чава Віцебскага ваяводства ВКЛ. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1901 годзе заснаваны Клічаўскі шклозавод. З 1924 года мястэчка, цэнтр Клічаўскага раёна. З 1938 года гарадскі пасёлак. Акупіраваны немцамі 5 ліпеня 1941 года. Вызвалены партызанамі ў сакавіку 1942 года, створана Клічаўская партызанская зона. Побач з Клічавам быў першы ў Беларусі партызанскі аэрадром. З 1944 года Клічаў у Бабруйскай, з 1954 года ў Магілёўскай вобласці. У 1962—1965 гадах уваходзіў у Кіраўскі раён. З 2000 года горад.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1897 — 608 чал. XX стагоддзе: 1972 — 5,3 тыс. чал.; 1995 — 8,5 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2006 — 7,5 тыс. чал.; 2015 — 7407 чал.; 2016 — 7423 чал.; 2017 — 7457 чал.; 2025 — 7249 чал..

Эканоміка Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Ольса».

Культура Клічаўскі краязнаўчы музей.

Вядомыя асобы Галіна Ануфрыеўна Васілеўская — беларуская пісьменніца Дзіна Сазанавец — беларуская штангістка Людміла Дарафееўна Вахоніна (нар. 1949) — беларускі архітэктар.

Славутасці Помнікі, скульптуры Помнік Герою Савецкага Саюза П. І. Кавалёву

Гл. таксама Гарады Магілёўскай вобласці Гарады Беларусі

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Надвор’е ў горадзе Клічаў