Шклоў () — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Шклоўскага раёна, на правым беразе Дняпра. За 30 км ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Орша — Магілёў.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Узнік на месцы Старашклоўскага гарадзішча каля сучасных вёсак Стары Шклоў і Хоцімка не пазней за IX ст.
Упершыню ўскосна згадваецца ў 1466 годзе ў лісце наваградскага намесніка Марціна Гаштольда да свайго шклоўскага намесніка Комара, арыгінал дакумента захоўваецца ў Бібліятэцы Асалінскіх ва Уроцлаве. У тастаменце Яна Якуба Неміровіча ад 1518 года згадваецца шклоўскі намеснік Гаштольда пан Фёдар Дурасовіч. У 1526 годзе праз Шклоў у Маскву праехаў імператарскі пасол Сігізмунд Герберштэйн.Полехов С. В. Древнейшее упоминание Шклова — 1466: послание новогородского наместника Мартина Гаштольда // Архіварыюс. № 19. — Мінск: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2021. — С. 77-82.
Падчас маскоўска-вялікалітоўскай вайны (1534—1537) спалены ў 1535 годзе. З другой паловы XVI стагоддзя цэнтр Шклоўскага графства. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583) двойчы спалены маскоўскімі войскамі. У канцы XVI стагоддзя перанесены на сучаснае месца. У XVI—XVII стагоддзях у горадзе існаваў вялікі Шклоўскі замак і Шклоўскія гарадскія ўмацаванні. У 1654 годзе, пасля кароткай аблогі, магістрат здаў горад рускім войскам. Улетку 1655 года ў Шклове размяшчалася часовая стаўка рускага цара Аляксея Міхайлавіча. У 1660 годзе горад вызвалены, у 1666 годзе зноўку захоплены рускімі войскамі. У 1667 годзе вернуты Рэчы Паспалітай. Шклоў быў цэнтрам Шклоўскага графства. У 1708 годзе (падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў) разбураны рускімі войскамі за дапамогу шведам. У 1762 годзе атрымаў магдэбургскае права, пячатку і герб.
У складзе Расійскай імперыі Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1773—1777 гадах цэнтр павета Магілёўскай правінцыі і губерні. З 1777 года мястэчка, цэнтр воласці Магілёўскага павета. З 1778 года валоданне С. Г. Зорыча. У перыяд уладання Сямёна Зорыча ў Шклове працавалі разнастайныя мануфактуры, якія працавалі пераважна на мясцовай сыравіне, абслугоўвалі патрэбы вотчыннага двара і выраблялі прадукцыю на продаж. Канатная мануфактура (1790—1799) вырабляла канаты і пражу з ільняной кудзелі і пянькі. У 1797 годзе працавала звыш 50 чалавек, выпушчана канатаў агульнай даўжынёй 10 тысяч сажаняў. Парусінавая мануфактура (1794—1845) вырабляла тонкае і паруснае палатно з ільняных і пяньковых нітак. Працавалі таксама шаўкаткацкая (1781—1799), гарбарная (1794—1798) і суконная (1781—1809) мануфактуры.
У пачатку XIX стагоддзя — важны гандлёвы цэнтр Беларусі, прыстань на Дняпры. У пачатку XX стагоддзя праз Шклоў пракладзеная чыгунка Орша — Магілёў.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шклоў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Савецкай Беларусі.
Са снежня 1919 года ў складзе РСФСР. З 1924 года, пасля першага ўзбуйнення БССР — цэнтр Шклоўскага раёна БССР.
У Другую сусветную вайну з 1941 года да 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
У 1977 годзе ў склад горада ўключана вёска ІскраРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня, 16 і 22 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527)., 14 снежня 2007 года — вёскі Маладзёжная, Рыжкавічы і Малое ЗарэччаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 14 декабря 2007 г. № 5-25 Об изменении административно-территориального устройства Шкловского района, 20 лістапада 2013 года — вёска Вялікае ЗарэччаРешение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.
Насельніцтва
XVII стагоддзе: 1650 — 8 540 чал.; 1661 — 4 375 чал. XIX стагоддзе: 1880 — 2 393 чал., з іх праваслаўных 1 268, каталікоў 33, іўдзеяў 1 092 XX стагоддзе: 1923 — 6 617 чал.; 1939 — 8,1 тыс. чал.; 1959 — 7,8 тыс. чал.; 1979 — 11,8 тыс. чал.; 1991 — 15 тыс. чал. XXI стагоддзе 2004 — 15,9 тыс. чал.; 2006 — 15,6 тыс. чал.; 2008 — 16,6 тыс. чал.; 2009 — 17,8 тыс. чал.; 2015 — 16 359; 2016 — 16 425 чал.; 2017 — 16 310 чал.; 2025 — 14 738 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы харчовай, папяровай, камбікормавай прамысловасці. Гасцініца «Крынічка». Уваходзіць у турыстычныя маршруты «Гісторыка-культурная спадчына Магілёўскага края» і «Айчыны славутыя імёны».
Культура Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. У музея два філіялы — Дом-музей Пятра Алейнікава (вёска Крывель) і музей працоўнай і баявой славы «Сельгастэхніка» (Шклоў).
Дзейнічаюць Дом культуры, бібліятэка.
Адукацыя У Шклове працуюць 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, спецшкола, цэнтр развіцця і рэабілітацыі, сацыяльны прытулак.
СМІ У горадзе выдаецца газета «Ударны фронт».
Славутасці
Шклоўская ратуша (канец ХVIII стагоддзя; 1770—1772 гг., мураваная), у цэнтры горада — . Месца, дзе знаходзіўся гарадскі асабняк (пачатак XX стагоддзя), у гарадскім парку — . Спаса-Праабражэнская царква (да 1905 г., мураваная). Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (1849 г., мураваны). Шклоўскі ідал (X ст., знойдзены каля Шклова ў 1963 г.) — скульптура паганскага бажаства. Цяпер захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь у Мінску. Ніжнінскі роў (геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння). Будынак былой сінагогі (другая палова ХVII стагоддзя), вул. Дзікуна, 99 — . Шклоўская сядзіба. Будынак канторы папяровай фабрыкі «Спартак» (1898). Жылыя дамы (XVIII—XIX стст.).
Помнікі Помнік У. Леніну. Мемарыяльны комплекс «Памяць». Помнік, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, размешчаны на супрацьлеглым баку ракі на ўзвышшы.
Помнік расійскаму генералу Сямёну Зорычу (2007). Помнік Пятру Алейнікаву (2015). Усталяваны на плошчы каля раённага Дома культуры. Памятны знак воінам-пагранічнікам (2018). Усталяваны на Алеі Герояў. Памятны знак у гонар шклоўчан-маракоў (28.07.2023). Памятны знак да 100-годдзя Шклоўскага раёна (19.07.2024). Усталяваны каля будынка райвыканкама. Жанравая скульптура
Помнік агурку (2007).
Страчаная спадчынаthumb|400px|Шклоў, гравюра XVIII ст. thumb|400px|Шклоўскі кадэцкі корпус, малюнак пач. XIX ст. Кадэцкі корпус (XVIII ст.). Сядзіба Крывашэіна (пач. XX ст.). Царква Уваскрашэння Хрыстова (XVII ст.). Свята-Уваскрасенская царква (XVIII ст.).
Вядомыя асобы
Святлана Георгіеўна Алейнікава (нар. 1942) — беларускі архітэктар. Міхаіл Іосіфавіч Гузікаў (1806—1837) — беларускі музыкант. Андрэй Ігнатавіч Зюзькоў (1904—1938) — беларускі гісторык. Еўдакія Сцяпанаўна Лепля (1927—1976) — мікрабіёлаг, доктар медыцынскіх навук — С. 209.. Майсей Ісакавіч Пэўзнер (1865—1955) — вучоны ў галіне тэрапіі, інфекцыйных захворванняў, доктар медыцынскіх навук. Усевалад Пятровіч Радзько (1937—2021) — вучоны-фізік, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996). Леанід Іванавіч Рахцеенка (1939—1998) — вучоны ў галіне дэндралогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1976 года. Эдуард Максімавіч Сарока (нар. 1940) — філосаф, доктар філасофскіх навук. Святлана Віктараўна Сярова (нар. у 1986) — беларуская лёгкаатлетка. Дар’я Чульцова (нар. у 1997) — беларуская журналістка, палітычная зняволеная.
Гл. таксама Беражаньскі гадзіннікавы завод царскага двара
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Надвор’е ў горадзе Шклоў
Катэгорыя:Хадкевічы Катэгорыя:Населеныя пункты на Дняпры