Чэ́рыкаў () — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чэрыкаўскага раёна, на рацэ Сож, на скрыжыванні аўтадарог Магілёў — Касцюковічы і Бабруйск — Крычаў. За 77 км ад Магілёва, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў.

Назва Паводле В. Жучкевіча, назва Чэрыкаў ад асабістага імя тыпу "Чэрык", якому ён надаваў значэнне "той, хто чэрціць землю"В. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 401..

Фіксаваліся старыя прозвішчы Чэрык (Налібакі), Чэрыкевіч (Крывошын)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89CT-9C7T?i=942&cat=2322277https://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=S&w=22br&rid=S&search_lastname=czerykiewicz&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1.

Згодна з народна-этымалагічнай версіяй, на месцы пазнейшага Чэрыкава «рэзалі авечак», каб аплаціць даніну татарам, і назва паселішча пайшла ад выразу «чырык (авечак)».

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Чэрыкаў датуецца 1460. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) ён увайшоў у склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. У 1578 годзе мястэчка стала цэнтрам староства Магілёўскай эканоміі.

У пачатку XVII стагоддзя Чэрыкаў атрымаў статус горада. У 1641 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў гораду Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі срэбны мур з трыма вежамі, у цэнтральнай — брама з збройным рыцарам з дзідай у руцэ».

У кастрычніку 1648 года казакі на чале з Крывашапкай занялі Чэрыкаў, адкуль рабілі набегі на шляхецкія маёнткі Мсціслаўскага ваяводства. Неўзабаве казакоў разбіў аддзел полацкай шляхты на чале з князем Лукомскім. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) горад спустошылі маскоўскія захопнікі.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Чэрыкаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1773 годзе Чэрыкаў зноў атрымаў статус горада і стаў цэнтрам павета Мсціслаўскай правінцыі (у 1796—1802 гадах — Беларускай, пазней — Магілёўскай губерні). У 1781 годзе расійскія ўлады даравалі яму новы герб. На 1787 год у горадзе было 300 дамоў, дзейнічалі 2 царквы, працавала школа. У 1789 годзе адкрылася 2-класнае вучылішча. У канцы XVIII стагоддзя праз Чэрыкаў прайшоў тракт Магілёў — Чавусы — Крычаў — Мсціслаў, у XIX стагоддзі — Маскоўска-Варшаўская шаша. У гэты час на Сажы існавалі тры прыстані; праводзіліся конныя кірмашы, працаваў цукровы завод. На 1811 год у горадзе было 364 двары, на 1839 год працавалі 2 плісавыя, 1 палатняная, 1 гарбарная, 1 паташная і 2 медзеплавільныя мануфактуры. У пачатку 1840-х гадоў — 380 драўляных і 2 мураваныя будынкі, працавалі 39 крамаў, на 1848 год — 407 дымоў.

У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) Я. Жукоўскі сфарміраваў у Чэрыкаве паўстанцкі аддзел, які пазней злучыўся з Горацкім аддзелам Л. Звяждоўскага. На 1865 год у горадзе было 15 мураваных (астрог, 2 адміністрацыйныя будынкі, паштовая станцыя, застаўны шашэйны дом, 9 крамаў і 2 жылыя дамы) і 566 драўляных будынкаў (царква, касцёл, 4 малітоўныя школы, 54 крамы, гарадскі млын, 505 жылых дамоў). План складаўся з 4 плошчаў, 12 вуліц, 13 завулкаў, частка з якіх была брукаванай. На 1880 год у Чэрыкаве было 564 будынкі. У 1886 годзе пачала дзейнічаць метэаралагічная станцыя. У 1904 годзе ў горадзе працавалі 23 дробныя прадпрыемствы, 162 рамеснікі, бальніца на 20 ложкаў. У 1913 годзе працавалі вінны завод, лесапільна-мукамольны завод, млыны.

Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чэрыкаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Чэрыкаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна Калінінскай, у 1927—1930 гг. Магілёўскай акругі, з 1938 года — у Магілёўскай вобласці. У Другую сусветную вайну з 17 ліпеня 1941 года да 1 кастрычніка 1943 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1959—1962 і 1965—1966 гадах Чэрыкаў уваходзіў у склад Крычаўскага раёна, у 1962—1965 гадах — у склад Краснапольскага раёна. У 1977 годзе ў склад горада ўключана вёска СормаваРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня, 16 і 22 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).. У 2002 годзе адбылося афіцыйнае зацвярджэнне гістарычнага гарадскога герба.

Насельніцтва

XVII стагоддзе: 1649 год — 2 тыс. чал. XVIII стагоддзе: 1777 год — 906 чал.; 1787 год — больш за 3 тыс. чал. XIX стагоддзе: 1811 год — 355 муж.; 1861 год — 3 877 чал.; 1880 год — 3 853 чал.; 1897 год — 5,2 тыс. чал. XX стагоддзе: 1910 год — 6 198 чал.; 1939 год — 6,4 тыс. чал.; 1959 год — 4,9 тыс. чал.; 1965 — 5 тыс. чал.; 1970 год — 5,4 тыс. чал.; 1991 год — 8,3 тыс. чал.; 1995 год — 9,0 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2002 год — 8,6 тыс. чал.; 2006 год — 8,5 тыс. чал.; 2008 год — 8,5 тыс. чал.; 2015 год — 8184; 2016 год — 8149 чал.; 2017 год — 8165 чал.; 2026 год — 7611 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, лесанарыхтоўчай прамысловасці. База юных турыстаў. Гасцініца.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, Чэрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей, бібліятэкі.

Адукацыя У Чэрыкаве працуюць 2 сярэднія, вячэрняя, спартыўная школы, школа мастацтваў.

Забудова У сучасным плане горада галоўныя вуліцы з’яўляюцца працягам аўтамагістраляў. У цэнтры ўтварылася 3—5-павярховая забудова. У цэлым жа пераважаюць будынкі сядзібнага тыпу. Вядзецца будова 5-павярховых дамоў.

Славутасці Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1862—1869, дзейнічае). Свята-Раства-Багародзіцкая царква (XIX ст., дзейнічае ў прыстасаваным будынку). Шпіталь (канец XIX — пачатак XX ст.) Гістарычная забудова (XIX — пачатак XX ст., захавалася часткова). Геалагічнае агаленне «Чэрыкаў» — помнік прыроды республіканскага значэння.

Страчаная спадчына Царква (2-я пал. XIX ст.)

Памятныя мясціны Помнікі: землякам, савецкім воінам, партызанам, ахвярам фашызму. Брацкая магіла ў парку Перамогі па вуліцы К. Маркса — .

Вядомыя асобы

Меер Велькавіч Басін — рэвалюцыянер. Аляксандр Аўксенцевіч Варончанка — наркам асветы БССР. Іван Герасімавіч Зубовіч (1901—1956) — савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловасці сродкаў сувязі СССР (1946—1947). Віктар Філімонавіч Карамазаў (1934—2023) — беларускі пісьменнік. Сяргей Кузьміч Качаеў (1953—2011) — беларускі архітэктар. Нінэль Сяргееўна Краўкова (нар. 1935) — беларускі архітэктар. Дзмітрый Яфімавіч Лур’е (1921—1993) — савецкі архітэктар. Ісак Ісакавіч Любан (1907—1975) — беларускі кампазітар. Аркадзь Якаўлевіч Хесін — спецыяліст па прыкладным тэлебачанні. Леанід Фёдаравіч Яўменаў — філосаф, пісьменнік, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

м. Чэрыкаў на Radzima.org

Афіцыйныя дакументы і матэрыялы аб раёне // Магілёўская абласная бібліятэка Надвор’е ў горадзе Чэрыкаў