Касцёл Святога Яна Хрысціцеля () — колішні драўляны рымска-каталіцкі парафіяльны касцёл у мястэчку Свіслач Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці). Быў цэнтрам свіслацкай парафіі Бабруйскага дэканата. Парафія перастала дзейнічаць у 1930-я гады, касцёл не захаваўся.

Гісторыя Каталіцкая абшчына ў Свіслачы склалася ў часы Рэчы Паспалітай: у 1705 годзе ў мястэчку заснавалі кляштар францысканцаў. У XVIII стагоддзі Свіслач належала Завішам герба «Лебедзь», а пасля Незабытоўскім герба «Любіч». У дадатку Dislimitatio parochiarum да пастаноў віленскага дыяцэзіяльнага сіноду 1744 года, які пералічвае парафіі Бабруйскага дэканата разам з прыпісанымі да іх паселішчамі, Свіслач сярод парафій яшчэ не значыццаSynodus Dioecesana Vilnensis ab Illustrissimo Excellentissimo… Michaele Joanne Zienkowicz… Episcopo Vilnensi… Anno Domini 1744, diebus 10, 11, 12 Februarii celebrata. — Vilnae, 1744. — S. 140—144: Dislimitatio parochiarum. Decanatus Bobroyscensis..

Драўляны касцёл пад тытулам Святога Яна Хрысціцеля збудавала ў 1786 годзе ўладальніца мястэчка Барбара з Завішаў Незабытоўская — дачка старадубскага старосты Крыштафа Тэабальда Завішы і ўдава новагародскага падкаморыя Яна Незабытоўскага, пазней жонка мінскага кашталяна Шымана Забелы, — яна ж уфундавала пробашчаўŻyskar F. J. Nasze kościoły. T. 2: Djecezja mińska. Z. 15: Dekanat ihumeński, Dekanat bobrujski. — Warszawa — Petersburg, 1914. — S. 254.. Штогадовыя даведнікі архідыяцэзіі называюць фундатарку ўжо па яе другім мужу — «генеральшею Варварою Забѣлло» на 1901 год і Barbarae Zabiełło на 1912 і 1917 гады.

Directorium на 1843 год падае Свіслач як парафію Бабруйскага дэканата Мінскай дыяцэзіі, адміністратарам якой быў дамініканец Андрэй Давейка.

У сакавіку 1873 года свіслацкі касцёл наведаў адміністратар Віленскай дыяцэзіі прэлат Пётр Жылінскі, які 18 сакавіка адправіў тут набажэнства па-руску і абавязаў захоўваць уведзены парадакГанчар А. И. Римско-католическая церковь в Беларуси (вт. пол. XIX — нач. XX вв.): исторический очерк : монография / под науч. ред. С. Е. Сельверстовой. — Гродно : ГГАУ, 2010. — ISBN 978-985-6784-69-2. — С. 190.. Ужо на 2 красавіка таго ж года свіслацкая парафія разам з філіяльным касцёлам у Халуйску засталася зусім без ксяндза: не знайшлося святароў, якія згадзіліся б служыць па-рускуГанчар А. И. Римско-католическая церковь в Беларуси… — С. 191..

Пасля смерці пробашча Тамаша Багінскага ў 1879 годзе парафія сямнаццаць гадоў заставалася без уласнага душпастыра, хоць налічвала больш за дзве тысячы вернікаў. У 1901 годзе для касцёла склалі праект прыбудовы закрысцііНацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). Ф. 299. Воп. 5. Спр. 1738..

Паводле штогадовых даведнікаў, парафія налічвала 2893 вернікі на 1901 год, 2583 на 1912-ы і 2600 на 1917-ы; касцёл адносіўся да 5-га класа. У нарысе, напісаным у 1906 годзе, Аляксандр Ельскі падаваў каля 3000 вернікаў Пераклад з польскай мовы Наталлі Мазоўкі.. Філіяй парафіі быў Халуйск з драўляным касцёлам Укрыжаванага Пана нашага Езуса Хрыста, збудаваным у 1797 годзе коштам айцоў-езуітаў, а капліцы стаялі ў Лочыне і Казіміраве. Казіміраўская капліца — касцёл Святога Юзафа — захавалася і дзейнічае дагэтуль.

Парафія была вялікая, а вернікі жылі раскідана, таму пробашч трапляў у аддаленыя капліцы рэдка. Драўляную капліцу ў Казіміраве, за 15 вёрст ад мястэчка, збудавалі на могілках коштам парафіян у 1906 годзе; у 1906—1911 гадах пробашч Казімір Кедржынскі і бабруйскі дэкан Ян Красоўскі вялі пра службы ў ёй лацінскую перапіскуРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў (РДГА). Ф. 826. Воп. 1. Спр. 1683. Арк. 1—8.. У студзені 1916 года жыхары Казімірова і суседніх ваколіц прасілі магілёўскага арцыбіскупа-мітрапаліта прыслаць да іх ксяндза з эвакуяваных дыяцэзій, скардзячыся, што свіслацкі касцёл стаў для іх амаль недаступны праз наплыў вайскоўцаў, расквартаваных у наваколліРДГА. Ф. 826. Воп. 1. Спр. 1683. Арк. 10—11, 12 і адв., 13.. Рапартам ад 5 красавіка 1916 года пробашч Ян Сянкевіч адказаў, што асобны святар лішні: сродкаў на яго ўтрыманне няма, а самі жыхары ад утрымання на ўласны кошт адмовілісяРДГА. Ф. 826. Воп. 1. Спр. 1683. Арк. 9..

Апошні раз парафія згадваецца ў Elenchus Мінскай дыяцэзіі на 1922 год — у раздзеле парафій той часткі дыяцэзіі, што «занята бальшавікамі (максімалістамі) з 1920 года»; яе адміністратар ксёндз Тэадор Рылло абслугоўваў адначасова Свіслач і Бабруйск Публікацыя тэксту: Elenchus ecclesiarum et cleri saecularis ac regularis dioecesis Minscensis pro anno Domini 1922 // Ordo divini officii et missarum in dioecesi Minscensi pro anno Domini 1922. — Vilnae, 1922. — P. 49—86.. Аналітычная запіска партыйнай камісіі для Бюро ЦК КП(б)Б ад 21 жніўня 1937 года, складзеная паводле звестак НКУС, адносіла Свіслач Асіповіцкага раёна да мясцін, адкуль святары былі прымусова выгнаны і арыштаваны, але дзе вернікі працягвалі самі збірацца на малітву. Касцёл не захаваўся і залічаны да страчанай спадчыны Свіслачы.

Архітэктура На фотаздымку, змешчаным у выданні Ф. Жыскара (1914), касцёл паказаны як драўляны двухвежавы храм: на галоўным фасадзе дзве вежы, завершаныя невялікімі купаламі з крыжамі, паміж імі франтон таксама з крыжам. Побач з касцёлам стаяла асобная драўляная званіца слупавай канструкцыі пад чатырохсхільным дахам. Архіўны праект прыбудовы закрысціі 1901 года паказвае сцены, ашаляваныя вертыкальнай дошкай, двухсхільны дах і зруб прыбудовы.

Пробашчы Спіс няпоўны: звесткі за час ад пабудовы касцёла ў 1786 годзе да 1840-х гадоў не выяўлены. Большасць вядомых святароў мелі статус не пробашча, а адміністратара парафіі.

Гады Святар Заўвагі 1843 Андрэй Давейка () адміністратар парафіі, дамініканец (Ordinis Praedicatorum) да 1879 Тамаш Багінскі () пробашч; памёр у 1879 годзе 1879 — каля 1898 вакансія парафія сямнаццаць гадоў не мела ўласнага душпастыра, хоць налічвала больш за дзве тысячы вернікаў каля 1898 — пасля 1912 Казімір Кедржынскі () адміністратар парафіі; Ф. Жыскар характарызаваў яго як ціхага і працавітага святара, які падняў занядбаную парафію і зруйнаваную плябанію; паводле Elenchus на 1922 год, памёр у 1921 годзе ў Ракаве 1916—1917 Ян Сянкевіч () адміністратар парафіі; раней служыў вікарыем у Бабруйску 1921—1922 Тэадор Рылло (; 1884—1950) адміністратар, абслугоўваў адначасова Бабруйск і Свіслач; высвечаны ў 1910 годзе, пазней зняволены ў ГУЛАГу

Імёны святароў, якія абслугоўвалі парафію пасля 1922 года, невядомыя: паводле дакументаў 1937 года, іх прымусова выгналі і арыштавалі.

Літаратура

Żyskar F. J. Nasze kościoły… T. 2: Djecezja mińska. Z. 15: Dekanat ihumeński, Dekanat bobrujski. — Warszawa — Petersburg, 1914.

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы Асіповіцкага раёна Катэгорыя:Колішнія касцёлы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Францысканскія кляштары Беларусі