Адырондак (, Adirondacks) — горны хрыбет на паўночным усходзе штата Нью-Ёрк. Часам уключаецца ў горную сістэму Апалачы, хоць мае іншае геалагічнае паходжанне.

Вышэйшы пункт — гара Марсі (1629 м). На поўначы далінай ракі Св. Лаўрэнція аддзелены ад Лаўрэнційскіх гор, з якімі мае шмат агульнага геалагічна і біялагічна. На ўсходзе Адзірандак мяжуе з азёрамі Шамплейн і Джордж, якія аддзяляюць хрыбет ад Зялёных гор Вермонта. На захадзе і поўдні — узгоркі вышынёй каля 450 м над узроўнем мора.

Адырондак, які ўтварыўся ў выніку серыі геалагічных пераўтварэнняў, складзены ў асноўным старажытнымі метамарфічнымі пародамі, на яго рэльеф аказалі ўплыў неаднаразовыя наступы і адступленні ледавікоў. Змешаныя і лісцяныя лясы каля падножжа гор вышэй па схіле змяняюцца іглічнымі, а бліжэй да вяршыняў — альпійскай расліннасцю. Папулярны турыстычны рэгіён, месца размяшчэння гарналыжных курортаў. Размешчаны ў Адыірондаку Лейк-Плэсід — месца правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў 1932 і 1980 года. Літаратура

Катэгорыя:Горы ЗША