Патысон (Cucurbita pepo var. patisson) — разнавіднасць гарбуза цвёрдакорага. Радзіма — Паўднёвая і Цэнтральная Амерыка. Культывуецца ўсюды.
Аднагадовая травяністая расліна кустовай формы. Сцябло і чаранкі лісця граністыя, апушаныя. Лісце буйное, востравугольнае, рассечанае. Кветкі жоўтыя, званочкападобныя, аднаполыя. Плады пляскатыя, талеркападобныя, белыя або жоўтыя. Ужываюцца ў ежу недаспелыя (4—8-дзённыя завязі), перарослыя ідуць на корм жывёле. Харчовая, кармавая расліна. Літаратура
Катэгорыя:Гарбузовыя