Газарос Агаян (, ) — армянскі педагог, пісьменнік.

Біяграфія У 1870—86 гадах выкладчык і інспектар школ у Арменіі і Грузіі. Выступаў за дэмакратызацыю адукацыі, адстойваў ідэі жаночай адукацыі, навучання на роднай мове. Аўтар падручнікаў армянскай мовы, прац па выхаванні, методыцы выкладання мовы. Дэмакр. погляды выкладзены ў рамане «Дзве сястры» (1872), мемуарах «Аруцюн і Манвел» (1867) і «Галоўныя падзеі майго жыцця» (1893), казках для дзяцей.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Арменіі