Мангольд, лісцевы бурак (Beta cicla, B. vulgaris cicla) — падвід бурака звычайнага, агароднінная культура з сямейства лебядовых. Вядомы з 8 ст. да н.э., продак звычайнага караняплоднага бурака. Культывуецца пераважна ў Заходняй і Паўднёвай Еўропе.

Двухгадовая травяністая расліна. У 1-ы год утварае разетку лісця і моцна разгалінаваны корань, на 2-і дае кветаносы і насенне. Лісце буйное, кучаравае, маршчыністае з чаранкамі і жылкамі рознага колеру (дэкаратыўныя сарты) або гладкае, хвалістае. Кветкі дробныя, зялёныя ці белаватыя. Плады пры выспяванні зрастаюцца ў суплоддзе (клубочак). У лісцевых сартоў мангольду ядомае лісце, у чаранковых — і чаранкі. Харчовыя і дэкаратыўныя расліны.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Лебядовыя