Віцязь () — марскі праліў у Новагвінейскім моры паміж вулканічным востравам Лонг-Айленд і Новай Гвінеяй.

Востраў Лонг-Айленд быў адкрыты галандскім мараплаўцам Абелем Тасманам у 1643 годзе. Аднак Тасман прыняў востраў за частку Новай Гвінеі. Праліў быў разведаны толькі ў 1872 годзе расійскім карветам «Віцязь» (пад камандаваннем капітана 2 рангу Паўла Мікалаевіча Назімава; 1829—1902), які вёз М. М. Міклуха-Маклая ў першую экспедыцыю, а на зваротным шляху адкрыў праліў, які пазней названы ў гонар карабля.

Катэгорыя:Пралівы Ціхага акіяна