Палескі дзяржаўны аграрны каледж імя У. Ф. Міцкевіча — сярэдняя навучальная ўстанова. Заснавана ў 1973 годзе ў г. Калінкавічы (Гомельская вобласць) як саўгас-тэхнікум. У 1983 годзе прысвоена імя беларускага дзяржаўнага дзеяча Уладзіміра Міцкевіча. З 1996 года — Палескі сельскагаспадарчы тэхнікум. Рыхтуе аграномаў, заатэхнікаў, механікаў сельскагаспадарчай вытворчасці. Спецыяльнасці (1999/2000 навучальны год): аграномія, заатэхнія, механізацыя сельскай гаспадаркі. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае. За час існавання каледж падрыхтаваў 8412 спецыяліста для аграпрамысловага комплексу.
Літаратура
Катэгорыя:Каледжы Беларусі