Ius gentium (ад лацінскага права народаў ) — частка старажытнарымскага прыватнага права, якая тычылася прававых адносін рымскіх грамадзян з замежнікамі. Яно базавалася на родавым паходжанні чалавека - gentes у адпаведнасці з якім ен меў нейкія правы. Яно было ранняй формай міжнароднага права, бо ўзнікла дзеля вырашэння спрэчак рымскіх грамадзян (квірытаў) з іншаземцамі (перагрынамі). Пасля хрысціянізацыі Еўропы на права народаў паўплывала кананічнае права. Але на XVI ст. Рэнесанс, а асабліва пасля Рэфармацыі, распрацоўка ўласнага статутнага права дзяржавамі, стварылі разуменне прысутных усяму чалавецтву правоў і асобных "народаў" не толькі на Захадзе, але і ў калоніях і іх адстойвання супраць волі манархаў і Папства. асноўнымі становяцца натуральнае і статутнае права.
У больш пашыральным сэнсе права народаў уключала існаваўшыя тады пачаткі міжнароднага права і разумелася як нормы, агульныя для ўсіх народаў. Па вызначэнні Ульпіяна: "Права народаў - гэта тое, якім карыстаюцца народы чалавецтва". Па словах Гермагеніяна: "Гэтым правам народаў уведзена вайна, падзел народаў, падстава царстваў, падзел маёмасці, устанаўленне межаў палёў, пабудова будынкаў, гандаль, куплі і продажу, наймы, абавязацельствы, за выключэннем тых, якія ўведзены цывільным правам". Паводле Гая: «…тое ж права, якое натуральны розум устанавіў паміж усімі людзьмі, захоўваецца ва ўсіх аднолькава і называецца правам народаў, як бы тым правам, якім карыстаюцца ўсе народы». Больш разгорнутае азначэнне гучыць так: «права, якое паміж усімі людзьмі ўсталяваў натуральны розум, аберагаецца ва ўсіх народаў ва ўсе часы і называецца агульнанародным як права, якім карыстаюцца ўсе народы. Агульнанароднае права з'яўляецца агульным усяму чалавечаму роду. Пад уплывам запатрабаванняў і патрэб чалавечых некаторыя народы ўсталявалі ў сябе вядомыя парадкі: войны, захоп у палон і рабства; на падставе таго ж агульнанароднага права ўведзены амаль усе дагаворы: купля-продаж, дагавор найму, таварыства і інш.».
Рымскія юрысты супрацьпастаўлялі права народаў не толькі цывільнаму праву, але і натуральнаму праву як праву, агульнаму не толькі для ўсіх народаў, але і для ўсіх жывых істот. Так, напрыклад, па натуральным праве ўсе людзі нараджаюцца роўнымі; права народаў устанавіла рабства ў выніку палону, куплі і да т.п., і нейкія агульныя для ўсіх народаў правілы, звязаныя з уласнасцю на рабоў; цывільнае права рэгулявала пытанні, звязаныя з уласнасцю рымскіх грамадзян на рабоў.
Jus gentium з'явілася ў другой палове існавання рэспублікі ў Старажытным Рыме, калі ён стаў цэнтрам сусветнага гандлю. З развіццём гандлю ў Рымскую рэспубліку сталі прыбываць гандляры з розных краін, якія называліся замежнікамі (peregrini). Так як jus civile не прадугледжвала для замежнікаў ніякай абароны, узнікла неабходнасць урэгулявання прававых адносін як паміж самімі замежнікамі на тэрыторыі Рыма, так і ў выпадку, калі адным бокам з'яўляўся рымскі грамадзянін, а іншы - замежнік. Разборам такіх канфліктаў займаўся прэтор перагрынаў.
Крыніцамі jus gentium з'яўляюцца эдыкты прэтораў і магістратаў па справах замежнікаў.
У параўнанні з jus civile права народаў высокаразвіта, мае добра распрацаваныя юрыдычныя канструкцыі.
У jus gentium з'яўляюцца новыя сродкі абароны: прэторскія пазовы, рэстытуцыя, інтэрдыкт і ўвядзенне ў валоданне (неіскавы спосаб абароны).
У jus gentium з'яўляецца крытэр добрага сумлення (bonae fidei) і справядлівасці (aequitas) пры вырашэнні пытання аб правамоцнасці здзелкі. У адрозненне ад jus civile, дзе была важная форма здзелкі, у jus gentium на першае месца выйшаў крытэрый зместу здзелкі. Здзелка магла быць прызнана сапраўднай і з парушэннем формы.
Адрозненне паміж jus gentium і рымскім грамадзянскім правам страціла сваё значэнне пасля прыняцця закона Каракалы, які распаўсюдзіў рымскае грамадзянства на ўсё насельніцтва Імперыі (212 год). Да таго часу, аднак, грамадзянскае права ўжо адмовілася ад старажытнага фармалізму і ў цэлым не супярэчыла прынцыпам права народаў.
Вайна мір і gentes.
Тэорыя і тэрміналогія прыватнага права была значна больш развітой сярод рымлян, чым міжнароднае права. Найранейшай формай міжнароднага права была рэлігійная і тычылася канцэпцыі «справядлівай вайны» (bellum iustum), якая павінна была весціся толькі з рытуалізаваным аб'яўленнем вайны фецыяльнымі святарамі.Замежныя паслы былі абаронены ius gentium, і прычыненне шкоды пасланцу лічылася рэлігійным злачынствам.
Хоць можна сказаць, што ўмовы мірных дагавораў у цэлым падпадалі пад ius gentium, не існавала ніякіх рамак міжнароднага права як такіх, якім павінен быў адпавядаць дагавор. Па меры таго, як рзныя роды траплялі пад рымскае панаванне, рымскае права стала фактычна міжнародным правам. Мясцовыя законы заставаліся ў сіле, пакуль яны не супярэчылі рымскаму праву; гэтая сумяшчальнасць разумелася як адлюстраванне асноўнага ius gentium. Многія навукоўцы лічаць, што прэтар, прызначаны да замежных спраў (praetor peregrinus), адыграў важную ролю ў распаўсюджванні рымскага грамадзянскага права на gentes. Законы, якія першапачаткова тычыліся пытанняў дагаворнага права сярод рымскіх грамадзян, такіх як перадача маёмасці і вызваленне ад няволі, былі такім чынам «інтэрнацыяналізаваны» сярод родаў. Пытанні «міжнароднага права» маглі ўзнікаць у сувязі з індывідуальнымі прадастаўленнямі грамадзянства і тым, ці адпавядалі яны дагавору. Паколькі не існавала агульнапрынятага прынцыпу міжнароднага права, маглі ўзнікнуць спрэчкі і наконт таго, ці быў «Рым звязаны пагадненнем, заключаным палявым камандзірам без адабрэння Сената — звычайна перамір'ем, заключаным у бядзе і на неспрыяльных умовах».
Тэрміналогія, звязаная з рымскім міжнародным правам, не была спецыялізаванай, але ўключала:
amicitia — «сяброўскія адносіны без якіх-небудзь далейшых канкрэтных абавязацельстваў, г.зн. простага выключэння ваенных дзеянняў; … яны маглі быць заключаны шляхам дамовы, але таксама і без яе».
societas, хоць часам з'яўляецца простым сінонімам amicitia, — гэта «абавязацельства міру і нейтралітэту» з «абавязкам аказваць ваенную падтрымку».
foedus — першапачаткова свяшчэнная клятва, складзеная фецыяльным святаром ад імя рымскага народа, які панясе «самапраклён», калі парушыць дамову.
pax — «як мірны стан, так і сродкі яго дасягнення шляхам дамовы».
indutiae — «спыненне агню», якое «не спыняе вайну ў цэлым, а толькі часова перапыняе ваенныя дзеянні».
deditio — капітуляцыя з «уласцівым нарматыўным чаканнем таго, што пераможца ў любым выпадку пашкадуе жыцці жыхароў».
дэдытыцый (dediticius) — асоба, якая станавілася падданым Рымскай імперыі праз дэдытыў (deditio); дэдытыцыі былі выключаны з універсальнага грамадзянства, якое распаўсюджвалася на ўсіх свабодных жыхароў імперыі ў адпаведнасці з Constitutio Antoniniana.
«фідэс» (fides), «надзейнасць, лаяльнасць, аўтарытэт» (fides), — гэта якасць, якую рымляне хацелі падтрымліваць з гонарам, у тым ліку павага да закона і фідэс (fides) у знешніх адносінах.
Пасля хрысціянізацыі гэта права пачало сумяшчацца з кананічным правам. У позняй антычнасці Ісідар Севільскі (каля 560–636) пералічыў прынцыпы ius gentium, засяродзіўшы ўвагу на foedera pacis, «мірных дагаворах»:
Ius gentium — гэта акупацыя, будаўніцтва, умацаванне, войны, палон, права аднаўлення грамадзянства пасля палону, рабства, дамовы, мір, перамір'е, недатыкальнасць паслоў, забарона змешаных шлюбаў; і гэта ius gentium, таму што амаль кожная нацыя выкарыстоўвае яго. У эпоху рэцэпцыі рымскага права ў Еўропе jus gentium прывяло да ўзнікнення ў навуцы і практыцы дзяржаў паняцця міжнароднае права.
У сучасны час гэты тэрмін хоць і рэдка выкарыстоўвацца для апісання міжнароднага права.
Ius gentium у філасофскім сэнсе азначае законы, устаноўленыя людзьмі (як лічыў, напрыклад , Томас Гобс ), або законы, першасныя для заканадаўчай дзейнасці чалавека. Ius gentium выражае найбольш справядлівыя законы, якімі могуць карыстацца такія недасканалыя істоты, як людзі.
Літаратура
Катэгорыя:Філасофія права Катэгорыя:Міжнароднае права Катэгорыя:Рымскае права