Паліграфія — сукупнасць тэхнічных сродкаў, спосабаў і метадаў друкарскага размнажэння тэкставай і відарыснай інфармацыі; галіна тэхнікі. Друкарскае размнажэнне (друкаванне) вызначаецца фарміраваннем на задрукаванай паверхні (напрыклад, на паперы) графічнай інфармацыі фарбавым слоем, які найчасцей перадаецца з друкарскай формы ў адпаведнасці з выдавецкім арыгіналам. Пад паліграфіяй разумеюць таксама паліграфічную прамысловасць, якая вырабляе друкаваную прадукцыю (кнігі, газеты, часопісы і інш.). Яна з’яўляецца матэрыяльна-тэхнічнай базай друку, выдавецкай справы. Паліграфічныя прадпрыемствы — друкарні, маюць наборныя машыны і друкарскія машыны. Асноўныя вытворчыя працэсы ў паліграфіі: наборныя працэсы, друкарскія (атрыманне адбіткаў), брашуровачна-пераплётныя і аддзелачныя. Тэхнічнай асновай паліграфіі стала кнігадрукаванне, якое ў Еўропе ўзнікла ў 1440-я гады. Літаратура

Катэгорыя:Паліграфія