Цыдліна () — рака ў Чэхіі (Ліберэцкі край, Кралавеградзецкі край, Сярэднячэшскі край), правы прыток Лабы (Эльбы). Даўжыня Цыдліны — 87,3 км, падзенне 2,5 — 2 м на 7,5 км. Плошча вадазборнага басейна — 1167,0 км².
Бярэ пачатак на поўнач ад вёскі Цыдліны (раён Ломніцы над Папелкоў, Ліберэцкі край) на заходнім схіле гары Табар у Крконашах, на вышыні 355 м, прымае невялікую рэчку Быстрыну і, утвараючы на шляху чатыры азярцы, упадае ў Эльбу каля Вялікага Асека. На скрыжаванні гэтых рэк таксама знаходзіцца старажытны чэшскі горад Лібіцы, вядомы з X стагоддзя.
Адзін з прытокаў Цыдліны — рака Бістршыцы.
Катэгорыя:Рэкі Чэхіі