Бабруйскі план дзекабрыстаў 1823 года - першая ў гісторыі дзекабрысцкага руху спроба ўзняць узброенае паўстанне з мэтай ажыццявіць дзяржаўны пераварот. Бабруйскі план дзекабрыстаў 1823 // Беларуская энцыклапедыя. - Т. 2. Аршыца - Беларусцы. - Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1996. - С. 192.Бабруйскі план дзекабрыстаў 1823 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том 1. - Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1996. - С. 259.

Распрацаваны ў маі 1823 года Васількаўскай управы Паўднёвага таварыства падпалкоўнікам Чарнігаўскага пяхотнага палка Сяргеем Мураўёвым-Апосталам, прапаршчыкам Палтаўскага пяхотнага палка Міхаілам Бястужавым-Руміным, палкоўнікам Аляксапальскага пяхотнага палка І.С. Павала-Швяйкоўскім і капітанам 18-га егерскага палка В.С. Норавым. Паўстанне меркавалася пачаць у Бабруйскай крэпасці, дзе была расквартаравана 9-я пяхотная дывізія (Чарнігаўскі і Палтаўскі палкі) 3-га пях. корпуса 1-й арміі, скарыстаўшы прыезд у горад для агляду войскаў імператара Аляксандра І (прымусіць яго падпісаць адрачэнне і прыняць канстытуцыю). Выступіць павінны былі чатыры палкі, у якіх служылі названыя дзекабрысты: Чарнігаўскі, Палтаўскі, Алексапольскі пяхотныя і 13-ы Егерскі. Аўтары плана мелі намер падняць палкі ў час царскага агляду войск. Яны вырашылі з дапамогаю маскоўскіх дзекабрыстаў ноччу арыштаваць імператара, прымусіць яго падпісаць адрачэнне і трымаць пад вартай. Разлічвалі, што адначасова паўстануць палкі, якія адразу ж пойдуць на Маскву, далучаючы на шляху іншыя войскі.

Выступленне ў Бабруйску павінна было стаць сігналам для паўстанняў у Маскве, Пецярбургу, 2-й арміі. Арганізатары спрабавалі заручыцца згодай і падтрымкай Паўднёвага і Паўночнага таварыстваў дзекабрыстаў. У маі 1823 былі накіраваны пісьмы кіраўнікам Каменскай управы Паўднёвага таварыства В. Л. Давыдаву і С.Р. Валконскаму. Апошні адказаў, што "таварыства ў гэтым годзе яшчэ не мае намеру дзейнічаць". Адказ адлюстроўваў пазіцыю кіраўніка Паўднёвага таварыства П. І. Песцеля, які лічыў, што "паўстанне павінна пачынацца ў цэнтры ўлады", г.зн. у Пецярбургу. Члены Паўночнага таварыства І. А. Фанвізін і І. Дз. Якушкін, сустрэўшыся ў Маскве з Бястужавым-Руміным, не ўспрынялі яго як "сур'ёзнага змоўшчыка".

У верасні 1823 Бястужаў-Румін вёў перагаворы ў Вільні аб узгадненні дзеянняў з прадстаўніком Літоўскага правінцыяльнага савета польскага Патрыятычнага таварыства К. Радзівілам і віленскай рэвалюцыйнай моладдзю (у т.л., магчыма, з Адамам Міцкевічам), але дамоўленасці не былі рэалізаваны з-за праведзеных у Вільні арыштаў. Без падтрымкі іншых рэвалюцыйных арганізацый выступленне ў Бабруйску не мела сэнсу. Агляд войск Аляксандрам І у Бабруйскай крэпасці 13 верасня 1823 без надзвычайных здарэнняў.

Няўдача з ажыццяўленнем гэтага плана прымусіла ўсвядоміць неабходнасць сувязі паўстання на перыферыі з цэнтрам, аб'яднання сіл Паўночнага і Паўднёвага таварыстваў, выпрацоўкі агульнага плана дзеянняў.

Спасылкі * Катэгорыя:Палітычныя змовы Катэгорыя:Дзяржаўныя перавароты ў Расіі і СССР Катэгорыя:Асобы на марках