«Венсан, Франсуа, Поль і іншыя» () — кінафільм рэжысёра Клода Сатэ. Экранізацыя рамана Клода Нерона. Французская прэм’ера фільма адбылася 20 кастрычніка 1974 года.
Сюжэт Чацвёра сяброў — гаспадар майстэрні Венсан, медык Франсуа, пісьменнік Поль і баксёр Жан, і яны кожны выходны збіраюцца разам, каб абмеркаваць свае праблемы. А праблем дастаткова. Венсан, Франсуа і Поль адчуваюць крызіс сярэдзіны жыцця.
Венсан збяднеў, зараз ён павінен кучу грошай, палюбоўніца яго кідае, а жонка патрабуе разводу. У Франсуа адбываецца крушэнне ідэалаў — яго платная клініка не мае поспеху, а жонка здрджвае яму з рознымі мужчынамі. У Поля таксама справы не ідуць — яго кнігі не выдаюць.
Жан малады, Венсану ён як сын. Ён нядрэнны баксёр, але і ў яго праблемы. Яго сяброўка цяжарная, і яны адчуваюць цяжкасці. Для таго каб неяк выйсці са становішча, Жан згаджаецца на бой з вельмі сур’ёзным супернікам.
У ролях Іў Мантан — Венсан Мішэль Пікалі — Франсуа Серж Рэджані — Поль Жэрар Дэпардзьё — Жан Лавалле Стэфан Адран — Катрын, жонка Венсана Мары Дзюбуа — Люсі, жонка Франсуа Умберта Арсіні — Жак Людміла Мікаэль — Мары, палюбоўніца Венсана Антанэла Луальдзі — Джулія, жонка Поля. Катрын Алегрэ — Калета, сяброўка Жана Бэці Бекер — Мірыям Іў Габрыелі — Мішэль
Катэгорыя:Фільмы 1974 года