У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Яноўская.
Вольга Ўладзіміраўна Яноўская (нар. 16 ліпеня 1983, Мінск, англ. Olya Ianovskaia) — беларуска-канадская выдавец, перакладчыца, аўтарка і спецыялістка ў галіне пошукавай аптымізацыі кантэнту (SEO), па адукацыі антраполаг. Яна з’яўляецца заснавальніцай і кіраўніцай Grunwald Publishing, незалежнага выдавецкага праекта (з 2023 году), які выдае беларускую літаратуру (мастацкую і і краіназнаўчую) па-англійску і працуе на пашырэнне беларускай культурнай прысутнасці ў англамоўным свеце. Жыве ў Канадзе.
Біяграфія
Вольга Яноўская нарадзілася ў Мінску. У Канаду пераехала ў 1998 годзе, калі была падлеткам. Да пераезду вучылася ў гімназіі № 10 ў Мінску, а пасля эміграцыі хутка ўвайшла ў беларускае асяроддзе ў Таронта.
Мае ступень бакалаўра па блізкаўсходніх цывілізацыях (BA in Near and Middle Eastern Civilizations), атрыманую ва Універсітэце Таронта і ступень магістра ў сацыя-культурнай антрапалогіі MA in Socio-Cultural Anthropology (S.U.N.Y Buffalo, New York).
Жыве ў Haliburton County, правінцыя Антарыа. Мае беларускае і канадскае грамадзянствы.
Прафесійная дзейнасць
SEO і лічбавы маркетынг Яноўская працуе ў сферы SEO і лічбавага маркетынгу больш за пятнаццаць гадоў. Search Engine Land характарызуе яе як спецыялістку па тэхнічным SEO і лічбавым маркетынгу з досведам арганічнага росту глабальных камерцыйных платформ i маркетпляцаў. Супрацоўнічала з eBay і Shutterstock, Auction Technology Group, i буйнымі enterprise-кліентамі і у маркетынгавых і PR-праектах у вытворчай сферы.
Яна рэгулярна піша для Search Engine Land. У 2025 годзе ўваходзіла ў склад журы Search Engine Land AwardsStraight from the source: 2025 Search Engine Land Awards judges reveal what makes an application award-worthy // searchengineland.com .
Выдавецкая дзейнасць У 2023 годзе ў Канадзе была заснаваная Grunwald Publishing — невялікае незалежнае выдавецтва, якое ставіць мэтай зрабіць класічную беларускую літаратуру, этнаграфію, паэзію і прозу даступнымі для англамоўных чытачоў ва ўсім свеце. Яноўская кіруе выдавецтвам і каардынуе перакладчыцкі, рэдактарскі і выдавецкі працэс.
У інтэрв’ю для Grunwald Publishing і reform.news яна апісвала гэты праект як частку больш шырокай працы над бачнасцю беларускай культуры ў англамоўным асяроддзі і неабходнасцю мець уласную беларускую медыйную і кніжную платформу.
Перакладчыцкія і рэдактарскія праекты
Дзве Душы Максіма Гарэцкага Першай кнігай, выдадзенай у Grunwald, стаў пераклад аповесці «Дзве душы» (“Two Souls”) Максіма Гарэцкага (2024), падрыхтаваны Вольгай Яноўскай. Беларуска расказала, навошта выдае ў Канадзе родную літаратуру па-англійску // Наша Ніва 19.09.2024 Выдавецтва прадстаўляе кнігу як дэбютны праект, апублікаваны ў 2024 годзе.
Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастачных апавяданнях Яна Баршчэўскага Наступным буйным праектам стаў англійскі пераклад кнігі Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастачных апавяданнях (“Nobleman Zavalnia or Belarus in Fantastical Tales”) Яна Баршчэўскага. На сайце выдавецтва гэтае выданне пазначана як першы поўны англійскі пераклад твора. У кнігу таксама ўвайшлі апавяданні Драўляны дзядок і кабета інсекта (“The Wooden Old Man and the Insect Woman”) і Душа не ў сваім целе (“The Soul Not in Its Own Body”).
The Belarusian Cookbook Аляксандра Белага Яноўская таксама выступіла рэдактаркай і выдавецкай куратаркай абноўленага англамоўнага выдання The Belarusian Cookbook аўтарства Алеся Белага, якое выйшла пад імпрынтам Grunwald Publishing.
Публіцыстыка і грамадзянская пазіцыя Публіцыстыка Яноўскай у Search Engine Land мае форму культурнага і інфармацыйнага актывізму. У артыкуле “Dear Google: It’s time to remove Russian propaganda from search results”Dear Google: It’s time to remove Russian propaganda from search results // searchengineland.com яна пісала пра праблему прысутнасці расійскай прапаганды ў выніках пошуку і заклікала тэхналагічныя платформы несці адказнасць за інфармацыйнае асяроддзе. У артыкуле “The web is multilingual – so why does search still speak just a few languages?”The web is multilingual – so why does search still speak just a few languages? //searchengineland.com яна звярнула ўвагу на сістэмнае выцясненне меншых моў і культур з лічбавай бачнасці.
Дадатковыя праекты і інтарэсы Акрамя выдавецкай і аналітычнай працы, Яноўская вядзе анлайн-кнігарню антыкварных і вінтажных кніг Highlands Bookshop (highlandsbookshop.ca).
Сярод яе асабістых інтарэсаў — антыкварыят, міколагія, фатаграфаванне дзікай прыроды, а таксама цікавасць да рэабілітацыі дзікіх жывёлAbout Olya Ianovskaia // searchengineland.com .
Сям'я
Вольга — дачка вядомай беларуска-канадскай альпіністкі Ліліі ЯноўскайToronto’s Most Inspirational Women of 2022- Liliya Ianovskaia // streetsoftoronto.com , і ўнучка Сяргея Яноўскага, удзельніка беларускага антысавецкага падполля. У яе таксама дзве сёстры: Кацярына Яноўская, сузаснавальніца спартыўнага стартапу Fitofan , і Дар’я Яноўская, альпіністка, якая разам з маці ўзышла на Эверэст.
Мае дачку Вілію.
Зноскі
Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі