Валянціна Міхайлаўна Крыловіч () — беларуская спявачка, Народны артыст Беларусі.
Біяграфія Нарадзілася 1 ліпеня 1951 года ў в. Буда Люшаўская Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыла школу Гомельскага Дома народнай творчасці. Працавала дырэктарам Уваравіцкага Дома культуры Буда-Кашалёўскага раёна. У 1968 годзе, калі Дзяржаўны народны хор БССР прыехаў з канцэртам ва Уваравічы, прайшла праслухоўванне і атрымала запрашэнне далучыцца да хору«Спяваць у трубу» вясковыя жанчыны адмаўляліся. Як Генадзь Цітовіч збіраў матэрыял?.
З 1969 года — харыстка, з 1971 года — салістка Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча.
У 1979 годзе скончыла Маладзечанскае музычнае вучылішча.
Творчасць Выконвае адказныя сола ў беларускіх народных песнях («Як пайду я дарогаю», «Вясельная сюіта», «Купальская сюіта», «Із дасадушкі», «Вінаград зацвітае»), творах беларускіх і рускіх кампазітараў духоўнай музыкі.
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны», Заслужаны артыст БССР (1988), Народны артыст Беларусі (2015).
Крыніцы
Літаратура Крылович Валентина Михайловна // Регионы Беларуси : Энциклопедия : В 7 т. — Т. 3 : Гомельская область : В 2 кн. / ред. кол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Минск : «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 2012—2013. — Кн. 1. — 2012. — С. 367. Крылович Валентина Михайловна // Республика Беларусь : Энциклопедия : В 6 т. / ред. кол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2005—2008. — Т. 4 : Картография — Миноговые. — 2007. — С. 324. Крыловіч Валянціна Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1996—2004. — Т. 8. — 1999. — С. 508. Крыловіч Валянціна Міхайлаўна // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Буда-Кашалёўскага раёна : У 2 кнігах / уклад.: У. Я. Райскі. — Мінск : БЕЛТА, 2001—2002. — Кн. 2. — 2002. — С. 408.
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі