Віктар Мікалаевіч Мяснікоў (нар. 3 верасня 1948, Чыстапаль) — савецкі спартсмен, чэмпіён СССР у бегу з бар'ерамі, майстар спорту СССР міжнароднага класа. Заслужаны трэнер СССР. Заслужаны трэнер БССР. Трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы».
Біяграфія Нарадзіўся 3 верасня 1948 года у горадзе Чыстапаль, Рэспублікі ТатарстанДинамо. Энциклопедия / Черневич Г.Л. Школьников Е.А.. — 2-е изд., испр. и доп.. — ОЛМА-ПРЕСС, 2003. — С. 185. — 480 с.. Выхаванец спартыўнага таварыства мінскага «Дынама». У 1972 годзе ўдзельнік летніх Алімпійскіх гульняў у Мюнхене, у 1976 годзе — фіналіст (8-е месца) Алімпійскіх гульняў у Манрэалі. Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры стаў трэнерам.
У цяперашні час працуе трэнерам у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы горада Мінск.
Спартыўная кар'ера
Чэмпіён Еўропы 1976 (у памяшканні) у бегу на 60 м з бар'ерамі, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (у памяшканні) 1977. Чэмпіён СССР у бегу на 110 м з бар'ерамі 1972, 1974, 1976, 1977. Чэмпіён СССР (у памяшканні) 1975, 1976 у бегу на 110 м з бар'ерамі. Рэкардсмен СССР у бегу на 110 м з/б: 13,50 з — 24.06.1976, 13,47 з — 7.7.1978 г., 13,41 з — 24.05.1980.
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі» (2026).
Крыніцы
Літаратура
Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. – Мінск, 1981. – Т. 5. – С. 439. Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. – Минск, 1982. – Т. 5. – С. 445. Лёгкая атлетика. Справочник / Составитель Р. В. Орлов. — М.: «Физкультура и спорт», 1983. — 392 с. Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2000. – Т. 11. – С. 78. Спортивная энциклопедия Беларуси. – Минск, 2005. – С. 294.
Спасылкі
Мяснікоў Віктар Мікалаевіч.
Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры СССР Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны СССР па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»