Аза́рцы — вёска на тэрыторыі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Знаходзілася за 6 км на паўднёвы захад ад г. Докшыцы ў Параф’янаўскім сельсавеце.
Гісторыя Перад вайной у вёсцы жылі 52 чалавекі.
У час карнай аперацыі 12 жніўня 1943 г. гітлераўцы загубілі 27 жыхароў (чатырох з іх жывымі кінулі ў агонь), спалілі вёску (9 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася. У 1979 г. на месцы загубы жыхароў пастаўлены скульптурны помнік: жанчына ў жалобе і хлопчык.
Літаратура Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1985. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990. Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944) / Рэдкал.: У. М. Міхнюк (старшыня) [і інш.]. — Мінск: БелНДЦДААС, 1995. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.
Спасылкі