Наста Лабада, поўнае імя Анастасія Лабада () — беларуская перакладчыца і аўтарка.
Біяграфія Скончыла Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.
У 2012—2014 гадах кіравала Цэнтрам міжнародных даследаванняў (Шведскі цэнтр) у Мінску, на гэтай пасадзе супрацоўнічала з пасольствамі Швецыя, Германія, Аўстрыя, Францыя і іншых краін у Беларусі.
З 2016 і станам на 2020 год працуе ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). Спецыялістка па пратаколе і грамадскіх сувязях у межах мірных перамоў па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны (Мінскія перамовы), у снежні 2017 года Спецыяльны прадстаўнік Старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік па выніках сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы ў Мінску выказаў ёй асабістую падзяку як члену Тэхнічнай групы (Technical Unit Minsk).
Таксама была каардынатаркай культурных праектаў, музычнай прадзюсаркай і выкладчыцай.
Творчасць Працуе ў галіне мастацкага перакладу са шведскай і ўласнай прозы.
У 2009 годзе перакладзенае Настай Лабадой апавяданне Пера Кільгорда «Дыярама» ўвайшло ў зборнік «Сучаснае шведскае апавяданне» .
У 2010 годзе апублікаваны яе пераклад аповесці Тувэ Янсан «Маленькія тролі і вялікая паводка», у 2011 — сумесны з Алесяй Башарымавай пераклад аповесці Тэву Янсан «Камета над далінай мумітроляў».
У 2012 годзе ў выдавецтве «BY-BOOKS» выйшаў пераклад кнігі шведскага пісьменніка Ульфа Старка «Дыктатар», зроблены Настай Лабадой сумесна з Вольгай Рызмаковай, з ілюстрацыямі фінскай мастачкі Лінды Бондэстам. Прэзентацыя выдання адбылася 18 лютага 2012 года ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (праспект Незалежнасці, 37а) з удзелам Ульфа Старка, літаратуразнаўцы Яніны Арлоў і саміх перакладчыц.
Аўтарка празаічнага твора «Пратаколы мінскіх мудрацоў», апублікаванага ў 2020 годзе віртуальны часопісам «ЛітРАЖ», твор апісвае завяршэнне працоўнага дня, згаданы пасол Марцін Сайдзік і яго просьба арганізаваць сустрэчу з нобелеўскай лаўрэаткай Святланай Алексіевіч .
Прызнанне Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (да 2021). Сябра Беларускага ПЭН. Лаўрэатка літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2011) за мастацкі пераклад кнігі «Маленькія тролі і вялікая паводка» Тувэ Янсан.
Крыніцы
Катэгорыя:Перакладчыкі са шведскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову