Андрэй Вашкевіч () — рэдактар, вярстальнік і макетавальнік, вэб-дызайнер беларускіх СМІ і выданняў.

Біяграфія Нарадзіўся 1 жніўня 1971 года ў Мінску. У юнацтве захапіўся камп’ютарамі, па сканчэнні школы паступіў у Мінскі радыётэхнічны інстытут. У гэты час стаў сябрам моладзевай арганізацыі «Выбранецкія шыхты», актыўна далучыўся да яе дзейнасці. Пакінуў РТІ пасля 1-га курса, вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

На пачатку 1990-х гадоў працаваў у газеце «Наша Слова», якая выходзіла ў друкарні «Чырвоная зорка», дзе не было абсталявання для аўтаматычнага ўкладання ўнутраных старонак, цягам чатырох гадоў Вашкевіч з мамай уручную збіралі кожны нумар «Нашага Слова».

Працаваў у газеце «Культура», быў адказным сакратаром і вярстальнікам, у тым ліку вярстаў літаратурна-філасофскі сшытка «ЗНО» (дадатак да газеты «Культура»). Макетаваў «Калосьсе», часопіс Таварыства вольных літаратараў, у 2006 годзе цалкам абнавіў яго дызайн, таксама макетаваў кнігі серыі «Бібліятэка часопіса „Калосьсе“». Макетаваў амаль усе выданні грамадскай арганізацыі «Беларуская перспектыва».

У розны час быў супрацоўнікам «Імя», «Беларускай дзелавой газеты» і «Народнай Волі».

У 2009 годзе быў вэб-дызайнерам «Народнай Волі», адказваў за поўную змену дызайну і структуры інтэрнэт-версіі газеты, якая забяспечвала аператыўнае абнаўленне навін на працягу тыдня, запушчаную 23 верасня 2009 года. Пасля звальнення з рэдакцыі «Народнай волі» працаваў дворнікам у ЖЭС.

Паводле калег, Андрэй Вашкевіч рэдка выступаў як аўтар тэкстаў, але ў прафесійным асяроддзі быў вядомы як выканавец песень і апавядальнік. На пачатку 1990-х гадоў пісаў вершы, публікаваўся ў часопісе «Першацвет».

Памёр 4 кастрычніка 2019 года ад анкалагічнага захворвання. Пахаваны 5 кастрычніка 2019 года на Паўночных могілках.

Крыніцы

Спасылкі