2-i Енісейскі завулак — завулак у Заводскім раёне Мінска. Названы ў гонар сібірскай ракі. Знаходзіцца ў сектары індывідуальнай жылой забудовы. Пачынаецца ад скрыжавання з Хабараўскай, ідзе паралельна Ахоцкай вуліцы на паўночны захад, пасля скрыжавання з вуліцай Несцерава робіць паварот на паўднёвы ўсход апісвае дугу і завяршаецца другім перасячэннем з вуліцай Несцерава.
Цікавыя факты Паралельная завулку вуліца Варвашэні да 2005 г. называлася Енісейскай.
Крыніцы
Спасылкі
2-і Енісейскі завулак на АТО.ВУ 2-і Енісейскі завулак у базе даных Геадзэн
Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)