Гарадзе́нская капэ́ла езуі́цкай бу́рсы — музычны калектыў, які існаваў у XVIII стагоддзі ў Гародні пры музычнай бурсе езуітаў. Бурса, адкрытая ў 1707 годзе, рыхтавала прафесійных музыкантаў з ліку немаёмных слаёў насельніцтва.

Склад і рэпертуар У 1773 годзе ў складзе капэлы налічвалася 11 інструменталістаў і вакалістаў, сярод якіх былі як платныя музыканты, так і вучні («хлопцы»). Капельмайстрам калектыву быў Л. Каршулеўскі.

Інструментальны склад капэлы быў разнастайным і ўключаў 7 скрыпак, басэтлю, квартвіёла-бас, 2 флейты, флейту-бас, 2 флейтраверсы, 5 валторнаў, 5 труб, 2 барабаны, а таксама клавішныя інструменты — клавікорды і арган.

Рэпертуар капэлы складаўся з твораў царкоўнай і свецкай музыкі еўрапейскіх кампазітараў таго часу. Выконваліся месы, магніфікаты, матэты, арыі, канцэрты і сімфоніі такіх аўтараў, як Габерман, І. Кайзер, Квіткоўскі, Е. Краўз, Паўлоўскі, В. Ратгебер, П. Хішбергер, Чарвенка, Е. Шульц і іншых.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Музыка Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Езуіты ў Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Гісторыя музыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Гродна