Луара Атлантычная () — дэпартамент на захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Пеі-дэ-ла-Луар. Дэпартамент быў створаны ў 1790 г. і атрымаў назву Унутраная Луара, якое і насіў да 1957 г. Парадкавы нумар 44. Адміністрацыйны цэнтр — Нант. Насельніцтва 1,134 млн чалавек (13-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 6815 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Эрдр, Шэзін, Луара.

Дэпартамент уключае 4 акругі, 59 кантонаў і 221 камуну.

Атлантычная Луара — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстала на тэрыторыі былой правінцыі Брэтань.

Вядомыя асобы

Альбер дэ Дыён Жазеф Фушэ

Гл. таксама

Сабор святых Пятра і Паўла

Спасылкі Prefecture website Conseil General website (in French)